Перайсьці да зьместу

Сэнт-Джонз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэнт-Джонз
па-ангельску: St. John's
усх.-кар. крэол.: Sen Jaan
Населены пункт
Краіна
Дата заснаваньня 1666
Геаграфія
Плошча
  • 10 км²
Вышыня НУМ 0 ± 1 м
Часавы пас UTC-4
Каардынаты 17°07′38″ пн. ш. 61°50′48″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова ангельская
Сайт sjdcanu.com (анг.)
Сэнт-Джонз на мапе Антыгуа і Барбуды
Сэнт-Джонз
Сэнт-Джонз
Сэнт-Джонз

Сэнт-Джонз (па-ангельску: St. John’s) — сталіца і найбуйнейшы горад Антыгуа і Барбуды. Месьціцца ў заходняй частцы вострава Антыгуа, прылягаючы да гавані Сэнт-Джонз. Насельніцтва места складае 22 219 чалавек. З моманту свайго зьяўленьня па францускім уварваньні ў 1666 годзе горад хутка пашыраўся, у рэшце рэшт замяніўшы Фалмут у якасьці галоўнага места вострава. Да 1689 году Сэнт-Джонз апярэдзіў свайго апанэнта ў колькасьці насельніцтва. Места працягвала расьці цягам 1700-х гадоў, часам пакутуючы ад пажараў або ўраганаў. Сэнт-Джонз у значнай ступені пазьбег узброеных канфліктаў, але ў 1736 годзе ў горадзе плянавалася маштабнае паўстаньне рабоў.

Горад уважаецца эканамічным цэнтрам краіны. Тут месьціцца Дзяржаўны каледж Антыгуа, то бок найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова краіны, а таксама адкрыты кампус Унівэрсытэту Вэст-Індыі. Сэнт-Джонз спрабуе мадэрнізаваць сваю эканоміку, пабудаваўшы шмат канфэрэнц-цэнтраў і сучасных офісных будынкаў. У ім таксама працуе нацыянальная бібліятэка і большасьць дзяржаўных установаў. Зважаючы на тое, што ў Сэнт-Джонзе месьцяцца рэзыдэнцыі ўсіх трох галінаў улады, аніводны закон ніколі не абвяшчаў яго афіцыйнай сталіцай краю. Большасьць дыпляматычных місій разьмешчаныя ў суседняй вёсцы Марбл-Гіл[3].

  1. archINFORM (ням.) — 1994.
  2. Saint John's Population 2025 (анг.)
  3. Hector, H. X. (25.05.2025) Capital of Antigua and Barbuda. Axarplex.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]