Форт-дэ-Франс
Форт-дэ-Франс | |||||
франц. Fort-de-France | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1672 | ||||
Краіна: | Францыя | ||||
Заморскі рэгіён: | Мартыніка | ||||
Кіраўнік: | Дзідзье Лагуэр[d] | ||||
Плошча: | 44,21 км² | ||||
Вышыня: | 0—1070 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 85 667 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1937,73 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-4 | ||||
Паштовы індэкс: | 97200 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 14°36′0″ пн. ш. 61°4′0″ з. д. / 14.6° пн. ш. 61.06667° з. д.Каардынаты: 14°36′0″ пн. ш. 61°4′0″ з. д. / 14.6° пн. ш. 61.06667° з. д. | ||||
Форт-дэ-Франс | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.fortdefrance.fr |
Фо́рт-дэ-Фра́нс (па-француску: Fort-de-France) — сталіца францускага заморскага дэпартамэнту Мартыніка, якая знаходзіцца на заходнім узьбярэжжы вострава над затокай Форт-дэ-Франс. Гэта самы вялікі францускі горад у Цэнтральнай Амэрыцы, насельніцтва на 2012 год налічвала 85 667 чалавек.
У ХVІІ стагодзьдзі францускія паселішчы на востраве Мартыніка знаходзіліся на яго заходнім узьбярэжжы. Самае вялікае паселішча Форт-Раяль было заснаванае ў 1672 годзе, пазьней назва была зьмененая на Форт-дэ-Франс. Форт, заснаваны пры ўваходзе ў самую вялікую затоку вострава, знаходзіўся ў зручным абаронным становішчы, якое дазваляла яму адбіваць атакі як піратаў, так і галяндзкіх і ангельскіх заваёўнікаў.
Але горад, абкружаны балотамі, часта пакутаваў ад малярыі. У ХІХ стагодзьдзі, у 1839 годзе адбыўся моцны землятрус, а ў 1890 годзе пажар, які амаль поўнасьцю зьнішчыў горад, у 1891 годзе горад пацярпеў ад урагану. Нягледзячы на гэта, Форт-дэ-Франс заставаўся адміністрацыйным і вайсковым цэнтрам Мартынікі. Да вывяржэньня вулькана ў 1902 годзе гандлёвым цэнтрам вострава заставаўся Сэнт-Пэрэ, але, пасьля амаль поўнага яго зьнішчэньня, гандаль перамясьціўся ў Форт-дэ-Франс.
У нашы дні Форт-дэ-Франс — гэта галоўны эканамічны і адміністрацыйны цэнтар вострава, тут знаходзіцца галоўны порт дэпартамэнту. У горадзе сканцэнтравана большая частка прамысловых прадпрыемстваў Мартынікі. Акрамя таго, у горадзе знаходзіцца адна з асноўных вайскова-марскіх базаў Францыі ў Карыбскім моры.
У горадзе атрымаў разьвіцьцё турызм. Асноўнымі турыстычнымі аб’ектамі сталі былыя вайсковыя форты XVIII і XIX стагодзьдзяў: Дэсокс, Тартэнсон і Гербо. Важнай турыстычнай каштоўнасьцю зьяўляецца помнік Жазэфіне, жонцы Напалеона.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Форт-дэ-Франс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў