Перайсьці да зьместу

Сэнт Джорджэс (Грэнада)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэнт Джорджэс
Населены пункт
Краіна Грэнада
Акруга Сэнт-Джордж
Першыя згадкі 1650
Дата заснаваньня 1650
Геаграфія
Вышыня НУМ 30 м
Каардынаты 12°03′ пн. ш. 61°45′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 33 734 чал. (2012)
Афіцыйная мова ангельская і Grenadian Creole English[d]
Этнахаронімы Saint-georgienne[1] і Saint-georgien[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 473
Сэнт Джорджэс на мапе Грэнады
Сэнт Джорджэс
Сэнт Джорджэс
Сэнт Джорджэс

Сэнт Джорджэс (па-ангельску: St. George's) — сталіца і самы вялікі горад Грэнады, разьмешчаны на востраве Грэнада. Адначасова горад зьяўляецца сталіцай акругі Грэнады Сэнт-Джордж. Колькасьць жыхароў налічвае каля 34 тысячаў чалавек. Горад разьмешчаны на схіле вулькана на ўзьбярэжжы затокі. Эканоміка гораду заснаваная на экспарце какавы, мускатнага арэха і маіса.

Горад быў заснаваны францускімі каляністамі ў 1650 годзе, потым зьяўляўся сталіцай брытанскай калёніі, якая ахоплівала прылягаючыя астравы. З 1974 году Сэнт Джорджэс стаў сталіцай незалежнай Грэнады.

У 2004 годзе Сэнт Джорджэс і ўвесь востраў Грэнада значна пацярпелі ад урагану Іван. Ураган зьнішчыў шмат пабудоваў гораду і прынёс значныя страты інфраструктуры ўсяго вострава. Па некаторых падліках ад урагану пацярпелі 90% збудаваньняў вострава, наступствы для грэнадзкай эканомікі былі жахлівымі. Праз год з дапамогай Канады, ЗША і Эўрапейскага Зьвязу большасьць наступстваў урагану было пераадолена.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сэнт Джорджэс (Грэнада)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. https://web.archive.org/web/20220920163624/http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  2. http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf