Перайсьці да зьместу

Плімут (Мансэрат)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плімут
анг. Plymouth
Населены пункт
Краіна Вялікабрытанія
Заморская тэрыторыя Мансэрат
Часавы пас
Каардынаты 16°42′23″ пн. ш. 62°12′57″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 0 чал.
Плімут на мапе Мансэрату
Плімут
Плімут
Плімут

Плі́мут (па-ангельску: Plymouth) — адміністрацыйны цэнтар і адзіны порт залежнай брытанскай тэрыторыі Мансэрат.

Зь ліпеня 1995 году адбылася сэрыя вывяржэньняў вулькана Соўфрыерэ Гілз, у выніку якіх, узьнікла небясьпека для чатырохтысячнага Плімуту. 21 жніўня 1995 году на горад пасыпаўся вульканічны попел, і ў сьнежні жыхары былі эвакуяваныя. Празь некалькі месяцаў людзі пачалі вяртацца, але 25 чэрвеня 1997 году, падчас чарговага вывяржэньня загінула 19 чалавек, вульканічныя выкіды дасягнулі аэрапорта. Плімут зноў быў эвакуяваны. Жнівеньскія вывяржэньні 1997 году зруйнавалі 80% гораду. Пасьля гэтага горад быў пакінуты, 2/3 насельніцтва вострава было эвакуявана, паўднёвая частка Мансэрату была аб’яўленая закрытым раёнам, а адміністрацыя вострава пераехала ў Брэйдс, але юрыдычна Плімут застаўся адміністрацыйным цэнтрам вострава.