Перайсьці да зьместу

Роўд Таўн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Роўд Таўн
Населены пункт
Краіна Вялікабрытанія
Брытанская заморская тэрыторыя Брытанскія Віргінскія астравы
Востраў Тартола
Геаграфія
Вышыня НУМ 10 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 18°25′53″ пн. ш. 64°37′23″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 12 603 чал. (2012)
Роўд Таўн на мапе Брытанскіх Віргінскіх выспаў
Роўд Таўн
Роўд Таўн
Роўд Таўн

Роўд Таўн (па-ангельску: Road Town) — сталіца і самы вялікі горад Брытанскіх Віргінскіх астравоў, знаходзіцца на востраве Тартола. Горад разьмяшчаецца вакол зручнай затокі Роўд. Насельніцтва налічвае каля 12,6 тыс. чалавек.

Назва гораду пайшла ад навігацыйнага тэрміну «дарогі», што азначае зручнае для падыходу караблёў месца. Прылягаючыя да гораду 27 гектараў марской узьбярэжнай паласы абвешчаныя турыстычнай зонай. Самым старым будынкам гораду зьяўляецца будынак турмы, пабудаванай у 1840-х гадах.

Роўд Таўн зьяўляецца адным з асноўных цэнтраў яхтавага спорту Карыбскага мора.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Роўд Таўн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў