Брыджтаўн
| Брыджтаўн | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | |||
|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | 1628 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 1 м | ||
| Каардынаты | 13°05′49″ пн. ш. 59°36′47″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Этнахаронімы | Bridgetonien[3] і Bridgetonienne[4] | ||
| Сайт | barbados.org/btown.htm | ||
| Брыджтаўн на мапе Барбадасу Брыджтаўн | |||
Брыджта́ўн (па-ангельску: Bridgetown) — сталіца і найбуйнейшы горад Барбадасу. У 2025 годзе колькасьць насельніцтва складала крыху меней за 100 тысяч жыхароў.
Порт Брыджтаўну, разьмешчаны ўздоўж затокі Карлайл, ляжыць на паўднёва-заходнім узьбярэжжы вострава. Часткі раёнаў Вялікага Брыджтаўну, якія прыблізна вызначаныя аб’язной колцавай дарогай[5], месьцяцца недалёка ад межаў суседніх акругаў Крайст-Чэрч і Сэнт-Джэймз. Міжнародны аэрапорт Грантлі Адамза ёсьць адзіным аэрапортам на востраве. Ён быў пабудаваны за 16 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад гарадзкога цэнтру. Зь яго штодзённа выконваюцца рэйсы ў буйныя гарады Вялікабрытаніі, ЗША, Канады ды іншых краінаў Карыбскага басэйну. У часы існаваньня Фэдэрацыі Брытанскіх Вэст-Індзкіх тэрыторыяў у 1950-я і 1960-я гады Брыджтаўн быў адной з трох сталіцаў у рэгіёне[6][7][8].
Сучасны горад быў закладзены ангельскімі засельнікамі ў 1628 годзе, у той час папярэдняе паселішча месьцілася на месьце сучаснага гораду Сэнт-Джэймз. Брыджтаўн ёсьць буйным турыстычным цэнтрам Вэст-Індыі, а таксама важным фінансавым, інфармацыйным цэнтрам. У ягоны порт заходзяць буйныя круізныя лайнэры. 25 чэрвеня 2011 году гістарычны цэнтар Брыджтаўну і раён разьмяшчэньня былога гарнізону былі ўлучаныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[9][10][11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ Barbados Cities by Population 2025 (анг.)
- ↑ https://web.archive.org/web/20220920163624/http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ Restore priority of B’town Redevelopment Plan // The Barbados Advocate, 21.03.2012 г. Архіўная копія ад 31.07.2012 г.
- ↑ Nantambu, Dr. Kwame (12.12.2005) W.I. Federation: Failure From the Start. Trinicenter.com.
- ↑ Kasperson, Roger E.; Minghi, Julian V. The Structure of Political Geography. — New Brunswick, NJ: Transaction Publishers, 2011. — С. 350–365. — ISBN 978-1-4128-1854-4
- ↑ Lewis, Gordon K. The Growth of the Modern West Indies. — 2004. — С. 350–365. — ISBN 976-637-171-7
- ↑ Barbados enters World Heritage List with Bridgetown and its Garrison; Hiraizumi (Japan) and Germany's Beech Forests also inscribed. UNESCO (25.06.2011).
- ↑ Ramsay, Allison. Barbados makes the list! // The Barbados Advocate, 26.06.2011 г. Архіўная копія ад 26.03.2012 г.
- ↑ Historic Bridgetown now a World Heritage Site // 26.06.2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |