Перайсьці да зьместу

Баранавіцкая транспартная пракуратура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баранавіцкая транспартная пракуратура
Даведка
ПапярэднікБаранавіцкая тр. пр-ра БССР
НаступнікБерасьцейская тр. пр-ра
Дата ўтварэньня27 ліпеня 1991 (33 гады таму)
Дата спыненьня існаваньня1 ліпеня 2017[1]
Задача1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд,
2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам
Сядзіба225320 Беларусь,
м. Баранавічы,
вул. Даватара, 2а
Дзейнічае ў месцахБерасьцейская вобласьць
Службовыя мовырасейская
беларуская
УправаПр-ра Берасьцейскае в-сьці
Галоўная ўправаГен. пракуратура
Зьвязаныя службысуд
СК РБ
міліцыя
ДПК РБ
КДБ РБ
Адвакатура
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Баранавіцкая транспартная пракуратура[2] — земская ўправа ў Берасьцейскае вобласьці, якая існавала з распадам СССР. Прыпыніла існаваньне 1 ліпеня 2017[3][4].

Вышэйшая ўстанова:

Пракуратура знаходзілася ў месцы: 225320 Беларусь, м. Баранавічы, вул. Даватара, 2а.

Назва ўправы ня мае адрозьненьня ад правапісу:

Сьцяг Правапіс Назва
Сьцяг Беларусі Тарашкевіца Баранавіцкая транспартная пракуратура
Сьцяг Беларускай ССР Наркамаўка Баранавіцкая транспартная пракуратура

Транспартная пракуратура назірала за выкананьнем права на беларускае чыгунцы. Галоўныя веды аб правапарушэньнях браліся з транспартнае міліцыі (аддзел унутраных спраў на транспарце). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.

У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[7]:

  • забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
  • абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.

У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляла нагляд за:

  • дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
  • выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
  • адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
  • выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.

Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў.

Пракуратура праводзіла папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.

Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:

  1. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 траўня 2017 г. № 200
  2. ^ Дзеяпіс станаўленьня транспартнае пракуратуры Беларусі. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
  3. ^ Ліквідацыя пракуратуры. Аршанскі рэгіянальны партал. Праверана 1 студзеня 2022 г.
  4. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 траўня 2017 г. № 200
  5. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2014 г. № 463 "Аб ліквідацыі Беларускае транспартнае пракуратуры"
  6. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 траўня 2017 г. № 200
  7. ^ Закон Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З. Генэральная пракуратура Рэспублікі БеларусьПраверана 1 студзеня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]