Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «БДіФС»)
Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны (БДіФС)
Тып Друкарня
Заснаваная 1926 (Памылка выразу: нечаканы апэратар < таму)
Разьмяшчэньне
Ключавыя фігуры Янка Багдановіч, Язэп Найдзюк, Альбін Стаповіч,
Галіна Выдавецкая
Прадукцыя кнігі, часопісы, газэты
Матчына кампанія

Белару́ская друка́рня імя́ Франці́шка Скары́ны — беларуская кніжная друкарня, заснаваная ў Вільні ў траўні 1926 году.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Важнай ініцыятывай у выдавецкай галіне было заснаваньне прыватнай друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні. У сярэдзіне 20-х гг. XX стагодзьдзя ў асяродзьдзі дзеячаў Беларускай хрысьціянскай злучнасьці нарадзілася ідэя арганізаваць беларускую друкарню ў Вільні й назваць яе імем Францішка Скарыны — адзінай беларускай друкарні ў Вільні.

Адбылося гэта ў 400-тыя ўгодкі друкарства ў Вільні, якія сьвяткаваліся ўрачыста ў 1925 г. Ксёндз Адам Станкевіч напісаў з гэтай нагоды кніжку «Доктар Францішак Скарына, першы друкар беларускі 1525—1925», а Людвік Абрамовіч, рэдактар і выдавец часопісу «Przegląd Wileński» — кніжку «Cztery wieki drukarstwa w Wilnie (1525—1925)»[1]. Ксёндз Адам Станкевіч, Фабіян Ярэміч, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі й ксёндз Андрэй Цікота сталі ініцыятарамі беларускай друкарні ў Вільні. Было нанятае памяшканьне на вуліцы Людвісарскай дом № 1 (па-летувіску: Liejyklos gatvė 1) (54°40′57.75″ пн. ш. 25°16′47.08″ у. д. / 54.6827083° пн. ш. 25.2797444° у. д. / 54.6827083; 25.2797444), закупленыя плоскадрукавальны варштат, шрыфт і стэляж у друкарні «Люкс».

У траўні 1926 г. друкарня пачала дзейнічаць. Кіраўнік — Альбін Стаповіч, а ў чэрвені 1927 г. кіраўніком друкарні стаў Язэп Найдзюк, які быў ад пачатку яе арганізацыі памочнікам кіраўніка. Друкарня дзейнічала ў камэрцыйных умовах. Выдаваліся там амаль усе беларускія часопісы міжваеннага часу. Друкаваліся й газэты «Беларуская Крыніца» і «Сялянская Ніва», розныя друкі для Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, часопіс «Хрысьціянская Думка» (з 1928 г.), кніжкі і брашуры. Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры карыстаўся друкарняй імя Францішка Скарыны.

З 1936 г. на Завальнай вул. дом № 1. Працаўнікі друкарні імя Францішка Скарыны Язэп Найдзюк і Альфонс Шутовіч арыштаваны польскімі ўладамі ў пачатку вайны ў верасьні 1939 году й зьняволены ў лягеры Бярозе Картускай. Пасьля вяртаньня ў Вільню у кастрычніку 1939 году, у варунках Летувы, Язэп Найдзюк аднавіў зь сябрамі дзейнасьць Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны. На працягу 1939 (ад 17 лістапада) — 1941 гг. выдавалася там лацінскім і кірылічным шрыфтамі таксама адноўленая «Krynica»[2][3].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Больш за 160 кніжак на беларускай мове — амаль палавіна беларускай кніжнай прадукцыі міжваеннага часу ў Другой Рэчы Паспалітай — была выдадзена ў друкарні імя Ф. Скарыны [4][5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ludwik Abramowicz. Cztery wieki drukarstwa w Wilnie: zarys historyczny (1525-1925). — Wilno: Nakładem b drukiem Ludwika Chominskiego. Tłocznia «Lux», 1925. — 149 с.
  2. ^ Цыпрыянавіч, Станіслаў. Беларуская друкарня Францішка Скарыны ў Вільні. (1926-1940).. — Лёндан: Божым шляхам, 1991. — 32 с.
  3. ^ Янка Багдановіч. Ны жыцьцёвым шляху. Успаміны / уступ Арсень Ліс. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 88. — 144 с. — 1800 ас. — ISBN 5-340-00716-2
  4. ^ Цыпрыянавіч, Станіслаў. Беларуская друкарня Францішка Скарыны ў Вільні. (1926-1940).. — Лёндан: Божым шляхам, 1991. — 32 с.
  5. ^ Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі / рэдактар: Валер Булгакаў. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 278—321. — 881 с. — 1000 ас. — ISBN 978-80-86961-13-2

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]