Друкарскі варштат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Друкарскі варштат (друкарская машына) — прылада для шматкратнага атрыманьня аднолькавых адбіткаў тэксту і выяваў на паперы або іншым матэрыяле з адпаведнай друкарскай формы. Асноўныя вузлы: друкавальны і фарбавальны апараты, прыстасаваньне для падачы паперы і перамяшчэньня яе ў машыне, вываду гатовага вырабу[1].

Копія друкарскага варштата Гутэнбэрга (Міжнародны музэй друку; Карсан, штат Каліфорнія, ЗША)

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле друку: высокага друку, глыбокага друку і плоскага друку, у тым ліку афсетнага. Паводле падачы паперы: аркушавы і рулонны. Паводле спосабу дзеяньня:

  • Плоскадрукавальны. Да плоскай формы паперу прыціскаюць цыліндрам.
  • Ратацыйны. Форма і прыціскальная паверхня цыліндрычныя, верцяцца з аднолькавай хуткасьцю.
  • Тыгельны. Да плоскай друкарскай формы паперу прыціскаюць плоскасьцю (т.зв. тыгля)[1].

Найбольш прадукцыйны варштат — ратацыйны рулонны[1].

Паравая друкарская машына Кёніга 1814 году (з кнігі Філіпа Мэгза «Гісторыя графічнага дызайну», 1998 г.)

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1438 годзе ў Страсбургу (Сьвятая Рымская імпэрыя; цяпер дэпартамэнт Ніжні Райн, Францыя) вынаходнік Ёган Гутэнбэрг заснаваў першую ў Эўропе друкарню[2]. 6 жніўня 1517 году ў сваёй друкарні ў Празе (Чэскае каралеўства) Францішак Скарына выдаў першую друкаваную кнігу на старабеларускай мове, якой стаў Псалтыр.

У 1811 годзе ў Лёндане (Ангельшчына) нямецкі вынаходнік Фрыдрых Кёніг (1774—1833) стварыў першую паравую друкарскую машыну, якая была плоскадрукавальнай, і атрымаў на яе патэнт[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Друкарская машына // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 221. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
  2. ^ А.І. Раковіч. Друкарня // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 220-221. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкарскі варштатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў