Артур Мілер
Арту́р Э́шэр Мі́лер (па-ангельску: Arthur Asher Miller; 17 кастрычніка 1915 — 10 лютага 2005) — вядомы амэрыканскі драматург 20-га стагодзьдзя. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Найбольш вядомыя ягоныя п’есы «Сьмерць каміваяджэра» (Death of a Salesman) і «Салемскія ведзьмы» (The Crucible). Артур Мілер лічыцца найбольш уплывовым драматургам 20-га стагодзьдзя ў Амэрыцы. Таксама вядомы тым, што яго жонкай была Мэрылін Манро.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Артур Мілер нарадзіўся і гадаваўся у Нью-Ёрку ў сям’і габрэйскіх імігрантаў, якія паходзілі з Польшчы. Сям’я жыла ў дарагой кватэры на Мангэтане каля Цэнтральнага парку, пакуль бацька не страціў грошы падчас Вялікай амэрыканскай дэпрэсіі.
Мілер скончыў Мічыганскі ўнівэрсытэт у спэцыяльнасьці журналістыка. Пачаў пісаць п’есы яшчэ ва ўнівэрсытэце. У 1949 годзе за п’есу «Сьмерць каміваяджэра» атрымаў прэмію Пуліцэра і іншыя прэстыжныя ўзнагароды. У 1953 годзе выдаў п’есу «Салемскія ведзьмы», якая таксама набыла вялікую папулярнасьць, у тым ліку на Брадвэі.
У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Мэрылін Манро (гэта быў ягоны другі шлюб). Разьвяліся яны ў 1961 годзе.
Таксама ў 1956 годзе Артур Мілер быў выкліканы на слуханьні ў Кангрэс ЗША й абвінавачваўся ў сувязях з камуністычнай партыяй. Ён падаў апэляцыю, і ў 1958 яна была задаволеная — зь яго зьнялі падазрэньні.
Памёр ва ўзросьце 89 гадоў ў мястэчку Роксбуры, штат Канэктыкут, з прычыны спыненьня сэрца.
П’есы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1936 «Ушанаваньне на золку» (Honors at Dawn)
- 1944 «Чалавек, які меў поўную ўдачу» (The Man Who Had All the Luck)
- 1947 «Усе мае сыны» (All My Sons)
- 1949 «Сьмерць каміваяджэра» (Death of a Salesman)
- 1953 «Салемскія ведзьмы» (The Crucible)
- 1955 «Успамін пра два панядзелкі» (A Memory of Two Mondays)
- 1955 «Від з мосту» (A View from the Bridge)
- 1964 «Пасьля падзеньня» (After the Fall)
- 1965 «Інцыдэнт у Вішы» (Incident at Vichy)
- 1968 «Цана» (The Price)
- 1972 «Стварэньне сьвету й іншыя справы» (The Creation of the World and Other Business)
- 1977 «Столя ацыбіскупа» (The Archbishop’s Ceiling)
- 1981 «Амэрыканскі гадзіньнік» (The American Clock)
- 1982 «Элегія для лэдзі» (Elegy For a Lady)
- 1982 «Нейкая любоўная гісторыя» (Some Kind of Love Story)
- 1986 «Небясьпека: Памяць!» (Danger: Memory!)
- 1991 «Прагулка ўніз з гары Моргана» (The Ride Down Mt. Morgan)
- 1993 «Апошні янкі» (The Last Yankee)
- 1994 «Разьбітае шкло» (Broken Glass)
- 1998 «Сувязі містэра Пітэрса» (Mr. Peters' Connections)
- 2004 «Журбота ўваскрасае» (Resurrection Blues)
- 2004 «Скончваючы малюнак» (Finishing the Picture)
|
- ^ а б Arthur Miller // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Arthur Miller // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б Itaú Cultural Arthur Miller // Энцыкляпэдыя Ітау Культурал (парт.) — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.