Апаясвальны лішай
| Апаясвальны лішай | |
| Спэцыяльнасьць | інфэкталёгія, дэрматалёгія, нэўралёгія |
|---|---|
| Сымптомы | chronic neuropathic pain, postherpetic neuralgia, ліхаманка, галаўны боль, дрыжыкі, пухір, парэстэзія |
| Лекі | famciclovir[d][1][2], капсаіцын[d][1], valacyclovir[d][1][2], aciclovir[d][1][2], gabapentin[d][2] і Прэгабалін[d][2] |
| Клясыфікацыі | |
| МКХ-11 | 1E91 |
| МКХ-10 | B02 |
| МКХ-10-КМ | B02 і B02.9 |
| МКХ-9 | 053 |
| МКХ-9-КМ | 053[3][4] |
| DiseasesDB | 29119 |
| MedlinePlus | 000858 |
| MeSH | D006562 |
| Апаясвальны лішай у Вікісховішчы | |
Апаясвальны (апяразальны) лішай — запаленьне нэрвовых вузлоў (ганглій) і скуры праз заражэньне вірусам вятранкі ў дарослым узросьце. Найчасьцей здараецца пасьля 50 гадоў. У выніку ўскладненьня хваробы назіраецца нэўралгія, рухальныя парушэньні, зьніжэньне адчувальнасьці, паніжэньне вастрыньні зроку, пагаршэньне слыху і бактэрыяльнае заражэньне (стрэптакок, стафілакок).
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хвароба прадухіляецца праз штодзённыя шпацыры на сьвежым паветры, устойлівы расклад харчаваньня, штодзённае ўжываньне кісламалочных вырабаў, белага мяса, рыбы (ласось і селядзец) і алею (аліўкавага). Таксама ў харчаваньні маюць прысутнічаць арэхі, бабовыя, брокалі, гарбуз, кабачкі, морква, зяленіва, цытрусавыя і зялёная гарбата.
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Запаленьню спрыяе аслаблены імунітэт, стрэс, цялеснае раненьне, пераахаладжэньне, гарманальная і прамянёвая тэрапія, хіміятэрапія пры раку крыві.
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хвароба пачынаецца з моцнага, калючага болю ў сьпіне, паясьніцы(en) або ў вобласьці рэбраў. Адзначаецца слабасьць і млоснасьць. Затым на скуры ўзьнікаюць невыразныя ружаватыя плямы. Праз суткі на іх месцы зьяўляюцца вадзяністыя пухіры, якія паступова падсыхаюць і ўтвараюць скарынкі. Пры пашырэньні заражэньня на трайчастую нэрву высыпаньні ўзьнікаюць на твары, сьлізьневай абалонцы носа і вочным яблыку. Пры распаўсюдзе заражэньня на вушы ружаватыя плямы ўзьнікаюць на вушніцы і вакол яе, у вонкавым слыхавым праходзе(en)[5].
| Першы | Другі | Пяты | Шосты |
|---|---|---|---|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 NDF-RT (анг.)
- 1 2 3 4 5 Drug Indications Extracted from FAERS — doi:10.5281/ZENODO.1435999
- ↑ Анталёгія захворваньняў (анг.) — 2016.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018.
- ↑ Вольга Кулінковіч. Апаясвальны лішай // Краіна здароўя. — 9 лютага 2011. — № 7 (243). — С. 3.
| Гэта — накід артыкула пра дэрматалёгію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |