Ветраная воспа
Ветрана́я во́спа (вятранка) — запаленьне дыхальных шляхоў і скуры праз заражэньне фільтроўным вірусам вятранкі(en), што перадаецца ад хворага найчасьцей праз кашаль. Інкубацыйны адцінак складае 13-17 дзён. Суправаджаецца ліхаманкай, пухірковым высыпам на скуры і зьяўленьнем расколінаў (язвачак) у поласьці рота і глоткі. У перахварэлых выпрацоўваецца стойкі імунітэт[1]. Ад хваробы пераважна церпяць дзеці, асабліва ва ўзросьце 2-6 гадоў у сувязі з наведваньнем дзіцячага садка. Прадухіляецца пры дапамозе адпаведнай вакцыны[2]. Ускладненьне ў выглядзе запаленьня лёгкіх і мозгу найчасьцей выклікае ў дарослых, чым нясе сьмяротную пагрозу[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Воспа ветраная // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 4. — С. 276. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
- ^ Надзея Нікалаева. Дзіцячая інфэкцыя зь недзіцячымі наступствамі // Зьвязда : газэта. — 20 красавіка 2011. — № 73 (26937). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Аляксандар Пукшанскі. Вецер яе прынёс // Зьвязда : газэта. — 21 чэрвеня 2013. — № 113 (27478). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ветраная воспа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |