Стафілакок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стафілакок залацісты

Стафілакок (новалат. Staphylococcus) — род бактэрыяў сямейства Micrococcaceae.

Прадстаўнікі гэтага роду — нерухомыя грамстаноўчыя кокі, дыямэтар вузы якіх складае ад 0,6 да 1,2 мкм. Для прадстаўнікоў роду характэрна разьмяшчэньне мікробных вузаў «вінаграднымі гронкамі» ў чыстай культуры. Стафілакокі — факультатыўныя анаэробы, пры гэтым яны не ўтвараюць спораў або капсулаў. У склад гэтага роду ўваходзяць патагенныя і ўмоўна-патагенныя для чалавека віды, якія калянізуюць носаглытку, ротаглытку і скурныя пакровы.

Стафілакоксховішча мультымэдыйных матэрыялаў