Перайсьці да зьместу

Арэхі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляшчына

Арэ́хі, або гарэхі — ядомыя плады гарэхаплодных культур, складаюцца са шкарлупіны (цьвёрдай ці мяккай) і ядомага ядра. Найбольш распаўсюджаныя арахіс, валоскі гарэх, каштаны, кедравыя гарэхі, ляшчына, мігдалы, мускатны гарэх , фісташкі, фундук. Смачны і высокакалярыйны харчовы прадукт. Ядры зьмяшчаюць шмат тлушчу (30—60 %), бялкоў (да 20 %), мінэральныя солі, вітаміны B, C, каратын. Сьпелыя ядры спажываюць у сьвежым выглядзе. У кулінарыі выкарыстоўваюць для прыгатаваньня салодкіх страваў (крэмы, торты, марозіва і г. д.), мучных і кандытарскіх вырабаў, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі і іншых рэгіёнах, для прыгатаваньня соўсаў. Захоўваць належыць у цёмным прахалодным месцы. Зь некаторых гарэхаў (арахісу, валоскіх, кедравых) здабываюць каштоўныя алеі.

Пажыўная каштоўнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плод гарэхаў, як то мігдалаў, валоскага гарэха, фундука, пэкану, фісташкаў ды іншых, зьяўляецца канцэнтратам ўсіх неабходных элемэнтаў ежы. Іхнае ядро зьмяшчае да 70% і больш тлушчавай высокакалярыйнай алею, да 20% бялкоў, вугляводы (цукар, крухмал) і цэлы набор вітамінаў А, В, С, Р і іншыя. Наяўнасьць вітамінаў надае асаблівую каштоўнасьць плоду гарэхаў, забясьпечваючы іхнае лячэбнае значэньне ў барацьбе з сардэчнымі хваробамі, падвышаным ціскам крыві, захворваньнямі сьценкаў крывяносных судзінаў і іншых. Але штодня варта ўжываць ня больш за 30 грамаў гарэхаў[1]. Вядома , што 1 кг валоскіх гарэхаў дае больш за 8,5 тысячы калёрыяў і па каларыйнасьці ядра валоскага гарэха ў два разы перавышаюць пшанічны хлеб вышэйшага гатунку[2]. Бразыльскі гарэх зьяўляецца лепшай крыніца сэлену (антыаксіданта, які тармозіць працэсы старэньня). Трэба ўжываць ўсяго адзін ці два бразыльскія гарэхі на дзень, каб задаволіць содневую патрэбу ў сэлене[1].

Некалькі эпідэміялягічных дасьледаваньняў выявілі, што людзі, якія рэгулярна ўжываюць гарэхі зьяўляюцца менш схільнымі да каранарнай сардэчнай недастатковасьці[3]. Упершыню да гарэхаў зьвярнуліся як да абароны супраць гэтай хваробы ў 1993 годзе[4]. Пасьля шмат клінічных дасьледаваньняў выявілі, што спажываньне розных гарэхаў, у прыватнасьці такіх як мігдалы і валоскі гарэх, могуць зьнізіць узровень халестэрынавых канцэнтрацыяў. Таксама гарэхі могуць прадухіліць ці зьнізіць рызыку захворваньня на рак падстраўнікавай залозы[5].

Паводле якасьці гарэхі падзяляюць на гатункі: фундук і валоскія граэхі — на вышэйшыя, 1-й і 2-й; ляшчына — на 1-й і 2-й; мігдалы — на вышэйшы і 1-й. Арэхі вышэйшага і 1-га гатункаў павінны быць цэлымі, вызваленымі ад вонкавай абалонкі, сьпелымі, чыстымі, з раўнамернай афарбоўкай шкарлупіны. Ядра павінны быць пакрытыя лупінай розных адценьняў ад сьветла-карычневага да карычневага колеру, на зломе — ад белага да крэмавага, безь іншых пахаў і прысмакаў. У 2-га гатунку дапускаюцца гарэхі розных гатункаў, разнастайныя па форме, памерах і колеру.

  1. ^ а б Л.Я. Івашків. Основні принципи оздоровчого харчування // Вісник Львівського інституту економіки і туризму Науковий журнал — 2009. — № 4
  2. ^ Поперечний А.М., Корнійчук В.Г. Цінність горіхової сировини та передумови до процесів її переробки / Обладнання та технології харчових виробництв Збірник наукових праць(недаступная спасылка). - 2009, Вип. 20.
  3. ^ Kelly JH, Sabaté J (2006) Nuts and coronary heart disease: an epidemiological perspective. Br J Nutr 96, S61-S67.
  4. ^ Sabaté J, Fraser GE, Burke K, Knutsen SF, Bennett H, Linsted KD (1993) Effects of walnuts on serum lipid levels and blood pressure in normal men. N Engl J Med 328, 603—607.
  5. ^ Арэхі прадухіляюць адзін з самых небяспечных тыпаў раку. Газэта «Звязда»

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арэхісховішча мультымэдыйных матэрыялаў