Перайсьці да зьместу

Андрэй Вядзернікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў»)
Сіхан Андрэй Вядзернікаў

Сіхан Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў — майстар баявых мастацтваў (Gosoku Ryu, Battodo, Kubojutsu, Кэндо, рукапашны бой і іншыя), заснавальнік і кіраўнік International Karate Association of Belarus.

Нарадзіўся 9 верасьня 1961 году ў горадзе Магілёве. Пачаў вывучаць каратэ ва ўзросьце 9 гадоў. У 1981 годзе ў Дрэздэне адчыніў сваё першае Додзё ў Нямэччыне. У 1982 годзе ў Менску адчыніў Додзё International Karate Association у Беларусі: International Karate Association of Belarus. Настаўнікам сіхана Вядзернікава зьяўляецца Сокэ Кубота Такаюкі.

Сіхан навучаў каратэ і баявым мастацтвам у Нямеччыне (Дрэздэн, Франкфурт-на-Майне, Грос-Гэраў і г. д.), Бэльгіі (Брусэль, Намюр), Летуве (Вільня), Вугоршчыне (Будапэшт), Кітаі (Пэкін), Канадзе (Таронта), Італіі (Сардынія, Мілян, Турын), Сэрбіі (Бялград), Славаччыне (Браціслава, Бойніцэ і г. д.), Крыме (Ялта, Алушта, Феадосія), Армэніі (Ерэван, Абавян), Грузіі (Кабулеці), Расеі (Масква) і Швэцыі (Стакгольм, Упсала). Сэртыфікаваны інструктар Беларускага савету «Дынама». Падчас навучаньня баявым мастацтвам адбыліся ўдзелы ў сэмінарах, навучаньне ў додзё і супрацоўніцтва з такімі японскімі майстрамі, як Tsuguo Sakumoto, Hidetaka Nishiyama, Takemasa Okuyama, Фуміё Дэмура, Hataya Mitsuo, а таксама з акінаўскім майстрам Tetsuhiro Hokama і такімі эўрапейскімі майстрамі, як Хубэрт Лаэнэн і лідэрамі Фудокан Уладзімерам Ёргам і Ільлём Ёргам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэй Вядзернікаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў