International Karate Association

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
International karate association
Kokusai karatedo kyokai
Дэвіз

Each seek perfection of character! Each be faithful! Each endeavor! Each respect others!

Each refrain from violent behavior!
Дата ўтварэньня 1953
Месцазнаходжаньне ЗША
Прэзыдэнт Сокэ Кубота Такаюкі
Soke Dai Джэймс Каан
Віцэ-прэзыдэнт Тэа Кубота
Дырэктар Кёсі Куратомі

International karate association, Inc. (Kokusai karatedo kyokai) — зарэгістраваная ў Токіё (Японія) ў 1953 годзе. Асноўнай мэтай International karate association стала распаўсюджваньне традыцыйнага японскага каратэ й стылю Gosoku Ryu (Хуткі / Жорсткі стыль) у прыватнасьці, створанага Сокэ Кубота Такаюкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1953 годзе Сокэ Кубота Такаюкі зарэгістраваў Kokusai karatedo kyokai (International karate association) у Ханэда (Токіё).

У 1964 годзе Сокэ Кубота перамясьціў штаб-кватэру International karate association у ЗША і сабраў таленавітых маладых вучняў, якія пасьля сфармавалі ядро амэрыканскай галіны International karate association.

Да 1971 году додзё International karate association былі адкрыты ў 9 краінах.

У 1978 годзе адбыўся першы Soke kubota world cup karate championship.

У 1980 годзе адбыўся першы International karate association world cup karate championship; чэмпіён Вал Міялавіч.

У 1982 годзе ў Менску адчынена додзё International karate association у Беларусі, заснавальнікам і кіраўніком якой стаў Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў.

Да 1990 году International karate association была прадстаўлена ў 32-х краінах сьвету.

У 1993 годзе адчынена додзё International karate association у Віетнаме.

Да 1994 году International karate association была прадстаўлена ў 42 краінах сьвету.

У 1996 годзе ў Armenian Karate Federation ў Ерэване была створана галіна International karate association-Armenia — кіраўнік Грыгар Міхаэлян, а ў 1997 годзе яна была зарэгістраваная ў International karate association.

У 2000 годзе, 8-9 ліпеня ў Лос-Анджэлесе (Каліфорнія, ЗША) адбыўся Millennium international karate association world cup karate championship; гранд чэмпіён: International Grand Champion Кёсі Куратомі ў кумітэ (супэрцяжкая вага) і ката weapons (са зброяй)

Да 2004 году International karate association была прадстаўлена ў 52 краінах сьвету.

4—6 траўня 2012 году ў Менску адбыліся спаборніцтвы па каратэ Euro stars’2012 karate championship in Belarus, міжнародныя сэмінары/майстар клясы, сьвяткаваньне 30-годзьдзя адкрыцьця Сіханам Вядзернікавым додзё ў Беларусі пад кіраўніцтвам Сокэ Кубота Такаюкі.

На сёньняшні дзень International karate association мае прадстаўніцтва ў больш чым 60 краінах сьвету і стала пашыраецца.

Пад кіраўніцтвам Сокэ Кубота International karate association дамаглася шырокага прызнаньня ў сьвеце баявых мастацтваў, а таксама ўнесла значны ўклад у сыстэму турніраў. Прадстаўнікі International karate association пастаянна становяцца пераможцамі турніраў каратэ, якія арганізуюцца International і Los Angeles Police Olympics. Таксама прадстаўнікі International karate association удзельнічаюць і перамагаюць і ў іншых шматлікіх турнірах.

У сваім каліфарнійскім додзё ў Лос-Анджэлесе Сокэ Кубота, нараўне з паліцэйскай тэхнікай, выкладае клясычнае каратэ. І хаця большасьць яго студэнтаў — паліцыянты, Сокэ Кубота кажа, што яго навучаньне даступна кожнаму.

«У маім Додзё вы можаце сустрэць кіназорак, рэжысэраў, адвакатаў, сакрэтных агентаў і нават вулічных байцоў. Многія зь іх — вучні іншых высакаклясных інструктараў ў розных стылях каратэ, такіх як Сётокан, Годзю-рю, Сіто-рю і да т. п. з розных краін. Я думаю, іх прыцягвае шматбаковасьць таго, што я выкладаю. А калі шчыра, галоўнай прычыны я не ведаю. Думаю, адзіная рэч, якой я іх забясьпечваю: лепшая трэніроўка з таго, што я ўмею, і мая добразычлівасьць. Я веру, з усіх шляхоў гэты галоўны.» — Сокэ Кубота Такаюкі

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]