Перайсьці да зьместу

Алясандра Матры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алясандра Матры
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 жніўня 1984(1984-08-19)[1][2][3] (40 гадоў)
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2007
2004—2005
2005—2006
2006—2007
2007—2011
2011
2011—2013
2013—2016
2014
2014—2015
2015
2015—2016
2016—2020
2019—2020
Мілян
Прата (арэнда)
Люмэцанэ (арэнда)
Рыміні (арэнда)
Кальяры
Ювэнтус (арэнда)
Ювэнтус
Мілян
Фіярэнтына (арэнда)
Джэноа (арэнда)
Ювэнтус (арэнда)
Ляцыё (арэнда)
Сасуолё
Брэшыя (арэнда)
1 (0)
32 (5)
34 (13)
28 (4)
123 (36)
16 (9)
53 (18)
15 (1)
15 (4)
16 (7)
5 (0)
19 (4)
73 (13)
8 (0)
Зборныя
2011—2015 Італія 7 (1)

Алясандра Матры (па-італьянску: Alessandro Matri; нарадзіўся 19 жніўня 1984 году, Сант’Анджэлё-Лядыджана, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік.

Алясандра пачаў кар’еру ў школе клюбу «Фантуля 1874», адкуль ў 1996 годзе перайшоў у «Мілян»[4]. Там футбаліст шэсьць гадоў гуляў за моладзевы склад. 24 траўня 2003 году Матры дэбютаваў у асноўным складзе каманды на 71-й хвіліне матчу Сэрыі А супраць «П’ячэнцы», у якім «расанэры» трывалі паразу зь лікам 4:2[5]. Некаторы час Алясандра правёў у арэндах у невялікіх клюбах зь ніжэйшых дывізіёнаў.

Улетку 2007 году перайшоў у «Кальяры», які выкупіў палову правоў на гульца за 2,3 млн эўра. Гулец дэбютаваў у складзе каманды ў гасьцявым матчы супраць «Напалі», у якім «Кальяры» атрымаў перамогу зь лікам 1:0. Нягледзячы на вялікую колькасьць праведзеных гульняў, кіраўніцтва каманды, больш карысталася даверам ў нападзе іншых гульцоў, а Матры рэгулярна выходзіў на поле з лаўкі запасных. У сэзоне 2008—2009 гадоў футбаліст правёў 31 матч, але толькі ў 11 зь іх ён выходзіў на поле ў стартавым складзе.

Пасьля таго, як клюб пакінуў Робэрт Аквафрэска, Матры стаў гульцом асновы каманды. У сэзоне 2009—2010 гадоў ён забіў 13 галоў, стаўшы найлепшым бамбардзірам клюбу. Пры гэтым, Алясандра ня толькі забіваў мячы сам, але й часьцяком асыставаў партнэрам па нападзе[6].

Узімку 2011 году гульцом зацікавіўся турынскі «Ювэнтус»[7], які 31 студзеня, у апошні дзень трансфэрнага акна, арандаваў гульца за суму ў 2,5 млн эўра[8]. У новым клюбе гулец працягнуў пасьпяховыя выступы. 22 чэрвеня 2011 году «Ювэнтус» абвесьціў пра тое, што з гульцом падпісаны чатырохгадовы кантракт, а ягоны трансфэр выкуплены ў «Кальяры». Сума ўгоды склала 15,5 млн эўра, якія выплачваюцца на працягу трох гадоў[9].

30 жніўня 2013 году «Мілян» выкупіў свайго выхаванца зь «Ювэнтуса» за 11 млн эўра[10].

Падчас зімняга трансфэрнага вакна 2014 году «Фіярэнтына» ўзяла Матры ў арэнды з прычыны пашкоджаньняў сваіх асноўных форвардаў — італьянца Джузэпэ Росі й немца Марыё Гомэса. На сэзон 2014—2015 гадоў Алясандра адправіўся ў арэнду ў клюб «Джэноа», дзе забіў 7 мячоў за першы этап чэмпіянату, пасьля чаго быў зноўку арандаваны «Ювэнтусам».

Матры атрымаў першы выклік у зборную Італіі на таварыскі матч супраць зборнай Нямеччыны, які адбыўся 9 лютага 2011 году. 29 сакавіка таго ж году ён дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Украіны, дзе забіў свой першы гол на 81-й хвіліне.

«Ювэнтус»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алясандра Матрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў