Старшыня ГП БГКТ
Старшыня Галоўнага праўленьня БГКТ (коратка Старшыня ГП БГКТ, або Старшыня БГКТ) — пасада для аднае асобы, якая ўзначальвала ўправу Беларускага Грамадзка-Культуранага Таварыства ў Польшчы. Яна дзейнічае паміж зьездамі таварыства.
Старшыня ГП БГКТ прызначаўся зьездам БГКТ. Старшыня прысутнічаў і старшынстваваў на іншых краінах таварыства:
- пленум ГП БГКТ
- прэзыдыюм ГП БГКТ
ГП БГКТ дзейнічаў паміж зьездамі БГКТ і абавязан быў выконваць рашэньні зьезду. Узначальваў ГП БГКТ Старшыня ГП БГКТ. ГП БГКТ было падобным на ўрады ПАРП і КПСС. Пленум ГП БГКТ азначае паседжаньне ўсіх членаў ГП БГКТ. Прэзыдыюм ГП БГКТ — некаторых члены ГП БГКТ, г. зн. ня ўвесь асабовы склад ГП БГКТ. Кольскасьць прэзыдыюму была меншаю. Прэзыдыюм — вузкая рада ГП БГКТ. Прэзыдыюм дзейнічаў паміж паседжаньнямі (пленумамі) ГП БГКТ.
Пленумы ГП БГКТ і паседжаньні Прэзыдыюма ГП БГКТ праводзіліся як правіла ў Беластоку ў сядзібе ГП БГКТ. Аднак былі выключэньні. 5 і 6 чэрвеня 1977 году адбылося выяздное пасяджэньне прэзыдыюму ГП БГКТ у Гданску, дзе быў аддзел. Разам з ГП БГКТ у Гданск ехаў Гарадоцкі хор.
Сьпіс старшыняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіс старшыняў ГП БГКТ:,
- Уладзімер Станкевіч (лета 1958 году — 16 кастрычніка 1960 году)
- Лідзія Бялецкая (17 кастрычніка 1960 году — 6 сьнежня 1962 году)
- Макар Дземяновіч (7 сьнежня 1962 году — 5 чэрвеня 1963 году)
- Міхась Хмялеўскі (6 чэрвеня 1963 году — 26 студзеня 1966 год)
- Вінцук Склубоўскі (27 студзеня 1966 году — 18 траўня 1969 году)
- Міхась Хмялеўскі (19 траўня 1969 году — 24 верасьня 1972 году )
- Мікалай Самоцік (25 верасьня 1972 году — 17 верасьня 1983 году)
- Аляксандар Баршчэўскі (6 траўня 1984 году — )