Альтэрнатыва для Нямеччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Альтэрнатыва для Нямеччыны
ням. Alternative für Deutschland
Alternative-fuer-Deutschland-Logo-2013.svg
Лідэр партыі Ёрг Мойтэн
Дата заснаваньня 6 лютага 2013 (4 гады таму)
Штаб-кватэра Бэрлін
Ідэалёгія нацыяналізм
Колькасьць 25 000[1]
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
2 / 96
· Бундэстаг
94 / 709
· Ляндтаг
166 / 1821
Афіцыйны сайт afd.de

«Альтэрнатыва для Нямеччыны» (ням. AfD) — правая партыя ў Нямеччыне, заснаваная 6 лютага 2013 году.

Устаноўчы зьезд «Альтэрнатывы для Нямеччыны» адбыўся 14 красавіка 2013 году ў Бэрліне. Яе лідарам абрана «Тройка» з прафэсара эканомікі Бэрнда Лукэ, прадпрымальніцы Фраўкэ Пэтры й журналіста Конрада Адама. На фэдэральных выбарах 22 верасьня 2013 году партыя набрала 4,7% і засталася без месцаў у Бундэстагу, не пераадолеўшы 5-адсоткавы бар’ер. На выбарах у Эўрапэйскі парлямэнт 2014 году партыя набрала 7% галасоў і атрымала 7 месцаў з 96 магчымых (пазьней ў саюз з «Альтэрнатывай» увайшла таксама Сямейная партыя Нямеччыны з адным месцам у Эўрапарляманце). На выбарах у бундэстаг у 2017 годзе грамада ў першыню змагла набраць больш за 5% галасоў, што дало магчымасьць прайсьці ў Саюзны сход. Грамада набрала 12,6% галасоў і атрымала 94 месцы ў Саюзным сходзе Нямеччыны[2].

Праграма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 красавіка 2017 году ў Кёльне (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія) партыйны зьезд «Альтэрнатывы для Нямеччыны» зацьвердзіў перадвыбарчую праграму на выбары ў нямецкі Саюзны сход, што налічвала 15 разьдзелаў: 1) Абарона народаўладзьдзя ў Нямеччыне; 2) Эўра не ўдалося: валюта, грашовая і фінансавая палітыка; 3) Зьнешняя палітыка і палітыка бясьпекі: ажыцьцявіць нямецкія зацікаўленасьці; 4) Унутраная бясьпека; 5) Прытулку патрэбная граніца: перасяленьне і прыстанішча; 6) Іслам у сутыкненьні з вольным дэмакратычным ладам; 7) Культура жаданасьці дзяцей: спрыяньне сям'і і рост насельніцтва; 8) Выхаваньне і школа: мужнасьць, каб адрозьніваць; 9) Культура і СМІ; 10) Падаткі і фінансы, гаспадарка і праца; 11) Сацыяльная палітыка; 12) Наша ахова здароўя пад пагрозай; 13) Канец варожасьці да тэхналёгіі: энэргія і клімат; 14) Утрымліваць і разбудоўваць шляхі зносінаў, павялічыць жыльлёвае будаўніцтва, разьвіваць сельскія мясцовасьці; 15) Ахова навакольля, прыроды і жывёлаў, абарона спажыўцоў і сельская гаспадарка. У 6-м разьдзеле згадваецца: «Крытыка ісламу, як і рэлігійная сатыра, знаходзіцца ў рамках агульнай законнасьці. Яны ёсьць праявамі асноўных правоў на вольнае выказваньне думак і свабоду творчасьці». Тамсама адзначаецца: «Мы жадаем прадухіліць радыкалізаваньне мусульманаў да гвалтоўнага салафізму і тэрору. Таму фінансаваньне будаўніцтва і працы мячэтаў ісламскімі дзяржавамі або замежнымі ахвярадаўцамі ці іх пасярэднікамі трэба прадухіліць. ... Такая залежнасьць каля 900 мячэтаў ТІЗСР (Турэцка-ісламскага зьвязу па справах рэлігіі) і іх імамаў ад дзяржаўнага "Ведамства рэлігійных справаў" Турэччыны ёсьць непрымальнай. Праз ТІЗСР самаўладная Турэччына моцна ўплывае на многіх грамадзянаў турэцкага паходжаньня, якія жывуць у Нямеччыне». Дадаткова ў разьдзеле зьмяшчаліся заклікі: «Скасаваць катэдры ісламскага багаслоўя ў нямецкіх унівэрсытэтах і пераўтварыць іх у нэўтральныя да веры ўстановы ісламазнаўства. ... АдН заклікае да агульнай забароны на поўны вэлюм у грамадзкіх месцах і на дзяржаўнай службе»[3].

7-ы разьдзел перадвыбарчай праграмы 2017 году зьмяшчаў 7 артыкулаў: 1) Нямеччыну ня зьнішчыць; 2) Умацаваць шлюб і сям'ю; 3) Дзеці маюць патрэбу ў абодвух бацьках: гадаваньне ў адзіночку ня ёсьць пажаданай акалічнасьцю; 4) Цаніць сямейны догляд; 5) Ахова ненароджанага жыцьця; 6) Дзеці палымяна вітаюцца; 7) Для яснага вобраза сям'і — стацевая ідэалёгія антыканстытуцыйная. Першы пункт 7-га артыкула называўся «Стацевая ідэалёгія прэч са школы — спыніць раньняе сэксуалізаваньне», дзе згадвалася: «Аднабаковае падкрэсьліваньне гома- і транссэксуальнасьці ў навучаньні, так званая "плоцевая пэдагогіка разнастайнасьці", насамрэч забясьпечвае недапушчальнае ўмяшаньне ў разьвіцьцё нашых дзяцей і гарантаваныя Асноўным законам бацькоўскія правы на выхаваньне. Праз гэта дзеці і моладзь становяцца — часта празь незнаёмых асобаў у школе і найчасьцей насуперак волі сваіх бацькоў — няўпэўненымі ў сваёй плоцевай тоеснасьці, якую празьмерна вымагаюць і абражаюць за сарамлівасьць». Тамсама: «АДН выразна супрацьстаіць усялякім спробам зьнішчыць традыцыйную будову сям'і праз спансаваныя ўрадам праграмы перавыхаваньня ў дзіцячых садках і школах»[3].

Зьнешняя палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перадвыбарчая праграма «Альтэрнатывы для Нямеччыны» 2017 году, зацьверджаная на зьезьдзе 23 красавіка 2017 году ў Кёльне (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія), улучала 3-і разьдзел «Зьнешняя палітыка і палітыка бясьпекі: ажыцьцявіць нямецкія зацікаўленасьці», што зьмяшчала 6 артыкулаў: 1) Зьнешняя палітыка мае грунтавацца на нямецкіх зацікаўленасьцях; 2) Дачыненьні з важкімі дзяржавамі; 3) Нямеччына мае самаабараняцца; 4) Пра стратэгію народнай бясьпекі; 5) Нямеччына мае разбудоўваць сваю гаспадарчую моц; 6) Палітыка разьвіцьця: устойлівасьць ды бясьпекавыя і гаспадарчыя зацікаўленасьці. Паводле 2-га артыкула «Дачыненьні з важкімі дзяржавамі», «АДН адхіляе стварэньне войска ЭЗ або выкарыстаньне нямецкіх узброеных сілаў у замежных зацікаўленасьцях». У дачыненьні Расеі «АДН выступае за спыненьне палітыкі санкцыяў. Гаспадарчую супрацу з Расеяй варта наадварот паглыбіць». «Апрача таго, АДН адхіляе ўступленьне Турэччыны ў ЭЗ і патрабуе безадкладнага сканчэньня ўсіх перамоваў пра далучэньне»[3].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 траўня 2017 г. на выбарах у зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія «Альтэрнатыва для Нямеччыны» атрымала 7,6% галасоў выбарцаў і заняла 16 месцаў у Зямельным сходзе. У выніку прысутнасьць партыі вырасла да 13 з 16 земляў Нямеччыны, акрамя Баварыі, Гэсэна і Ніжняй Саксоніі[4]. На выбарах у Саюзны сход Нямеччыны 24 верасьня 2017 г. заняла 3-е месца. Напярэдадні выбараў «Альтэрнатыва для Нямеччыны» выступіла за: забарону будаваць пры мячэтах мінарэты, бо тыя абазначаюць ісламскае валадарства; правядзеньне рэфэрэндуму аб вяртаньні нямецкай маркі замест эўра; абмежаваньне кіраваньня канцлера 2-ма тэрмінамі і ўвядзеньне наўпроставых выбараў прэзыдэнта; пераўтварэньне Эўрапейскага Зьвязу ў Эўрапейскую эканамічную супольнасьць і вяртаньне палітычных паўнамоцтваў дзяржавам-удзельніцам; скасаваньне дзяржаўных субсыдыяў ветравай і сонечнай энэргетыцы, працяг выкарыстаньня АЭС[5]. Выступае супраць узаконьваньня збачэнства ў сямейных адносінах. Незьяўляецца ярым прыхільнікам лёгкасьці распаду сям'і й блуду. Не галасавала б за праўнае прызнаньне адносін паміж мужам і мужам і жанчынаю й жанчынаю, як сям'і.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]