Саюз паўднёвашлезьвіскіх выбаршчыкаў
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
| Саюз паўднёвашлезьвіскіх выбаршчыкаў | |
| ням. Südschleswigsche Wählerverband | |
| | |
| Лідэр партыі | Флемінг Маер |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 30 чэрвеня 1948 (77 гадоў таму) |
| Штаб-кватэра | |
| Саюзьнікі і блёкі |
|
| Ідэалёгія | кансэрватызм, абарона меншасьцяў у зямлі Шлезьвіг-Гальштайн |
| Інтэрнацыянал | Эўрапейскі свабодны саюз |
| Колькасьць |
3500 (на чэрвень 2014 г.) |
| Колькасьць дэпутатаў | |
| · Эўрапарлямэнт |
0 / 96 |
| · Бундэстаг |
0 / 709 |
| · Мясцовая рада Шлезьвіг-Гальштайну |
3 / 69 |
| Орган партыйнага друку | Голас поўначы |
| Афіцыйны сайт | ssw.de |
«Саюз паўднёвашлезьвіскіх выбаршчыкаў» (па-нямецку: Südschleswigsche Wählerverband або ням. SSW — СПВ) — мясцовая партыя ў зямлі Шлезьвіг-Гальштайн, ФРН. Партыя дацкай меншасьці ў Нямеччыне была заснавана 30 чэрвеня 1948 году і мае каля 4000 сяброў. На выбарах у Бундэстаг у 1949 годзе атрымала 1 месца. Партыя бароніць правы дацкай і фрыскай меншасьцяў зямлі й адзіная з усіх партыяў Нямеччыны вызвалена ад 5%-бар’еру, такім чынам, заўсёды прысутнічае ў ляндтагу. Пасьля выбараў у мясцовую раду Шлезьвіг-Гальштайну 6 траўня 2012 году быў створаны ўрад з удзелам СДПН, «Зялёных» і Саюзу паўднёвашлезьвіскіх выбаршчыкаў. Прадстаўніца партыі Анке Споорэнданк стала міністрам юстыцыі, культуры й эўрапейскіх справаў. Такім чынам Саюз упершыню ўвайшоў ва ўрад Шлезьвіг-Гальштайну, а значыць і ў бундэсрат Нямеччыны. З 2017 году выйшла з ураду й знаходзіцца ў апазыцыі кааліцыі ХДС/ХСС, СвДП, «Зялёных».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Саюз паўднёвашлезьвіскіх выбаршчыкаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ § 1 Absatz 2 Satz 1 // партыйны статут — 2018.