Лічыцца «брыльянтам» Цэнтральных сыстэмаў. На паверхні плянэты пераважалі зарасьнікі дзікіх лугоў і горныя хрыбты. Адзінымі вялізнымі вадаёмамі былі абмежаваныя ледавікамі палярныя моры, аднак па ўсёй плянэце сустракаліся тысячы прэснаводных і салёных азёраў з багатай флёрай і фаўнай. Альдэраан быў роднай плянэтай яшчэ некалькіх вядомых у галяктыцы жывёлаў, такіх як нэрфы ды транта. Месты будаваліся зь вялікай увагай да экалёгіі. Адно зь іх паўстала на сьценах каньёну і было амаль незаўважным зьверху. Іншыя месты паўсталі на сваях па ўзьбярэжжы або пад палярнымі льдамі. Сталіца, Альдэра, славутая сваім унівэрсытэтам, стаяла на высьпе пасярод кальдэры.
Альдэраан паказаны толькі з космасу і выглядае падобным да Зямлі, зь вялікай колькасьцю вады. Па зьнішчэньні плянэты Зоркай сьмерці ад яго застаецца толькі астэроідны пас.