Хай будзе з табой Сіла
«Хай будзе з табой Сіла» (па-ангельску: May the Force be with you) — выраз з сагі «Зорныя войны», які за нашым часам стаўся культавай фразай і сымбалем усіх фільмаў «Зорныя войны».
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фраза «хай будзе з табой Сіла» ўпершыню прамоўленая Ханам Солам да Люка Скайўокера ў фільме «Новая надзея». Пазьней шматразова паўтараецца рознымі пэрсанажамі «Зорных войнаў», сустракаючыся практычна ў кожнай сэрыі.
Напрыклад, у «Эпізодзе IV: Новая надзея» Обі-Ван Кенобі і Дарт Вэйдэр некалькі разоў узгадваюць г. зв. Сілу датычна Люка Скайўокера. Фразу таксама прамаўляе генэрал Дадона да пілётаў-паўстанцаў пасьля тлумачэньня пляну атакі на Зорку сьмерці і Хан Сола да Люка беспасярэдне перад нападам на баявую станцыю Зоркі Сьмерці.
У іншых варыяцыях фраза так ці іначай гучыць у іншых эпізодах ад іншых герояў (прыкладам, з вуснаў Люка Скайўокера ў эпізодзе V, адмірала Акбара ў эпізодзе VI, Кві-Гон Джына, Мэйса Ўінду ды Ёды ў эпізодзе І, Обі-Ўана Кенобі ў эпізодзе ІІ, у размове паміж Обі-Ўанам і Энакінам у эпізодзе ІІІ).
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 2005 року фразе быў нададзены нумар 8 паводле вэрсіі сьпісу Амэрыканскага кінаінстытуту (100 вядомых цытат з амэрыканскіх фільмаў за 100 гадоў паводле вэрсіі AFI)[1].
- 4 траўня на Міжгаляктычным дні Зорных войнаў фраза зазнала ангельскамоўную гульню словаў: May the Fourth be with you, дзе замест Force (па-беларуску: «Сіла») ужытае падобнае па вымаўленьні ангельскае Fourth (па-беларуску: «чацьверты»; падкрэсьліваючы такім чынам увагу над тэматычным днём)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ AFI’s 100 Years… 100 Movie Quotes American Film Institute Праверана 8 верасьня 2013 г.
- ^ Star Wars day: May the 4th be with you My Fox Chattanooga Праверана 8 верасьня 2013 г.
|