Карусант
Выгляд
| Карусант | |
| Плянэта «Зорных войнаў» | |
| Астраграфічныя зьвесткі | |
|---|---|
| Рэгіён | Ядро Галяктыкі(pl) |
| Сэктар | Карусант |
| Сыстэма | Карусант |
| Колькасьць сонцаў | 1 |
| Колькасьць спадарожнікаў | 4, 3 пасьля зьнішчэньня аднаго юужан вонгамі |
| Каардынаты | (0,0,0) |
| Дыямэтар | 12 240 км |
| Працягласьць дня | 24 гадзіны |
| Працягласьць году | 368 дзён |
| Адлегласьць ад ядра | 10 000 сьветлавых гадоў |
| Фізычныя зьвесткі | |
| Атмасфэра | кіслародная сумесь |
| Гравітацыя | 9,81 м/с2 |
| Вада | ніжэй 5% |
| Грамадзкасьць | |
| Насельніцтва | людзі, розныя |
| Колькасьць | 1 000 000 000 00 |
| Населеныя пункты | Храм джэдаяў, Галяктычны сэнат |
| Прыналежнасьць | Галяктычная рэспубліка, Галяктычная імпэрыя, Новая рэспубліка |
Каруса́нт (па-ангельску: Coruscant) — плянэта сусьвету «Зорных войнаў». Зьяўляецца цэнтрам Галяктычнай рэспублікі, а потым імпэрыі. Амаль усю паверхню плянэты займае горад. Плошча раёнаў, дзе няма гораду, зусім невялікая. У асноўным такія раёны знаходзяцца каля палюсоў. Клімат на плянэце падтрымліваецца штучна.
На плянэце разьмяшчаюцца штаб-кватэры шматлікіх буйных карпарацый і ўстановаў. Таксама на Карусанце месьціўся Галяктычны сэнат за часамі Старой і Новай Рэспублікі, і Храм джэдаяў. За часамі імпэрыі на плянэце знаходзіўся імпэратарскі палац, а сама плянэта была перайменаваная ў імпэратарскі цэнтар. Плянэта агорнута двайным плянэтарным шчытом, абараняецца флётам.
Паверхня плянэты была цалкам зруйнаваная пад час вайны з юужан вонгамі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Карусант у афіцыйнай энцыкляпэдыі StarWars.com
- Карусант (анг.) у Вукіпэдыі — вікі-энцыкляпэдыі «Зорных войнаў»
| |||||||||||
| |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||