Падчас падрыхтоўкі паўстанцкіх сілаў да сыходу прыбывае 501-ы легіён галяктычнай арміі на чале з Дартам Вэйдэрам, і адступленьне паўстанцаў адбываецца з боем. Хоць Імпэрыя і атрымала перамогу ў бітве на Хоце, зьнішчыўшы паўстанцкую базу і захапіўшы вялікую колькасьць пэрсаналу і тэхнікі, паўстанцы здолелі зацягнуць час для пасьпяховага адступленьня з плянеты і зьнішчэньня кампрамэтуючай інфармацыі пра знаходжаньне паўстанцкага флёту.
Здымкі краявідаў плянэты часткова адбываліся ў нарвэскімФінсэ, ролю паўстанцкіх жаўнераў гралі нарвэскія горныя ратаўнікі. Назва плянэты наводзіць алюзіі на асобу нацысцкага генэрала Германа Гота, а бітва падчас адыходу паўстанцаў — на бітву пад Сталінградам. Аднак у сусьвеце «Зорных войнаў» прынята, што сыстэма і плянэта названыя ў гонар джэдая лорда Хота.