Ісус (фільм, 1979)
«Ісус» | |
анг. Jesus | |
Жанр | Драма |
---|---|
Рэжысэр | Пітэр Сайкс(en) |
Сцэнарыст | Барнэт Фішбэйн |
Заснаваны на | Эвангельле паводле Лукі |
Прадусар | Джон Гэйман(en) |
У ролях | Браян Дыкан(en), Ніко Нітай(ro) |
Дыктар | Аляксандар Скорбі(en) |
Кампазытар | Люіджы Патруна |
Апэратар | Майк Рыд |
Вытворчасьць | «Натхняльныя фільмы» (Арланда, штат Флорыда, ЗША) |
Дата выхаду | 19 кастрычніка 1979 (45 гадоў таму) |
Працягласьць | 115 хвілінаў |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $6 млн |
Прыбытак | -$2 млн |
Папярэдні | «Д’яблу дачка(en)» (1976) |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Ісу́с» (па-ангельску: Jesus) — амэрыканскі фільм 1979 году аб жыцьці Ісуса Хрыста. Сцэнар Барнэта Фішбэйна грунтаваўся на Дабравесьці паводле Лукі. Здымкі праводзіліся ў Ізраілі. Першапачаткова распаўсюджваўся кінастудыяй «Браты Ўорнэры» (Бэрбанк(en), Лос-Анджэлеская акруга, штат Каліфорнія, ЗША) у кінатэатрах ЗША. Выпускаўся на кінастужцы шырынёй 8, 16 і 35 мілімэтраў, відэакасэтах, кампакт-дысках, DVD і ў сеціве[1]. У 2014 г. адбыўся выпуск у высокім разрозьненьні[2]. На 2015 г., за 35 гадоў, фільм пераклалі на 1197 моваў, у тым ліку на беларускую. У выніку фільм увайшоў у Кнігу рэкордаў Гінэса ў якасьці фільма з найбольшым у сьвеце лікам перакладаў на іншыя мовы[3]. На 2016 г., за 36 гадоў, некамэрцыйная арганізацыя «Кампусны паход дзеля Хрыста»(en) (Арланда, штат Флорыда, ЗША) зладзіла паказы фільма на звыш 1300 мовах у супрацы з хрысьціянскімі цэрквамі ў 191 краіне (у тым ліку ў Беларусі) са звыш 6,5 млрд праглядаў. Пасьля прагляду фільма звыш 230 млн гледачоў прынялі хрысьціянства[4]. На 2016 г. фільм «Ісус» заставаўся кінафільмам з найбольшым лікам праглядаў у сьвеце[2]. На 26 сакавіка 2016 г. фільм паказалі ў 228 краінах і пераклалі на 1421 мову[5].
Ролі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ісус Хрыстос — Браян Дыкан
- Дзева Марыя, маці Ісуса — Рыўка Нюман(en)
- Язэп, муж Марыі — Ёсэф Шылаах(en)
- Лізавета, сваячка Марыі — Дына Дарон(de)
- Сімяон Богапрыемец(en) — Шмуэль Орнстайн
- Ян Хрысьціцель, сын Лізаветы — Элі Коэн(en)
- Сымон Пётар, рыбак і вучань Ісуса — Ніко Нітай
- Левій Мацьвей, мытнік і вучань Ісуса — Моско Алкалай(en)
- Сымон(en), фарысей — Мікі Мфір
- Марыя Магдаліна, блудніца — Талія Шапіра(en)
- Пасланьнік Яна Хрысьціцеля — Нісан Натыў(en)
- Эпілептык — Іфтах Кацур(en)
- Сьляпы жабрак — Зэеў Бэрлінскі
- Закхей(en), начальнік мытнікаў у Ерыхоне — Якаў Бэн-Сіра
- Понтыюс Пілят, рымскі прэфэкт Юдэі — Пітэр Фрай
- Ёсэф Каяфа, юдэйскі першасьвятар — Оры Леві
- Юда Іскарыёт, вучань-хрыстапрадавец — Элі Данкер(en)
- Ірад Анціпа, чацьвертаўладнік(en) Галілеі — Рычард Пітэрсан
- Сымон з Кірэны, які нёс крыж Ісуса — Моці Бахараў
- Расьпяты злодзей-каяльнік(en) — Ошык Леві(en)[6]
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1976 г. прадусар Джон Гэйман (нар. 1933) прапанаваў 1-му старшыні некамэрцыйнай арганізацыі «Кампусны паход дзеля Хрыста»(en) (Арланда, штат Флорыда, ЗША) Білу Брайту(en) (1951—2001) зьняць фільм паводле Бібліі. У выніку спыніліся на Дабравесьці паводле Лукі. Асноўным ахвярадаўцам $6 млн на здымкі выступіў нафтавы мільярдэр Нэльсан Гант(en) (1926—2014) з Тэхасу. У 1978 г. здымкі пачаліся ў Ізраілі з удзелам мясцовых актораў. Пры агучцы выкарыстоўваўся ангельскі Дабравесны пераклад Бібліі(en) 1976 году.
У 1981 г. «Кампусны паход дзеля Хрыста» (Арлянда, шт. Флорыда) стварыў Праект фільма «Ісус»(en) для яго замежнага распаўсюду і перакладу на замежныя мовы. У 2004 г. Праект фільма «Ісус» зьмясьціў фільм на сваім сайце для вольнага прагляду на больш як 300 мовах. Да 2013 г. лік моваў перакладу вырас да 938, сярод якіх была беларуская[7]. Беларускі пераклад зьявіўся да кастрычніка 2006 году[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сродкі (анг.) // Стратэгія ўцэркаўленьня фільмам «Ісус», 2016 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
- ^ а б Весткавы бюлетэнь: праект фільма «Ісус» (анг.) // «ДэМос» (Атланта, штат Джорджыя, ЗША), 2016 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
- ^ Пра нас (анг.) // Фільм «Ісус» на DVD, 2015 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
- ^ Што мы робім (анг.) // «Кампусны паход дзеля Хрыста», 2016 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
- ^ Дамінік Станкевіч. Хрысьціянскія фільмы. Ісус // Крыніца.info, 26 сакавіка 2016 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
- ^ Поўны склад выканаўцаў і здымачнай брыгады фільма «Ісус» (1979) (анг.) // База зьвестак аб фільмах у Інтэрнэце, 2016 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
- ^ Фільм «Ісус» на розных мовах (анг.) // Студыя «Натхняльныя фільмы», 2013 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
- ^ Ісус / 1979 / MPG // Баравік.org, 4 сакавіка 2010 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пітэр Сайкс. Гісторыя Езуса - беларуская мова (фільм «Ісус», 1979 г.) // Ютуб, 21 жніўня 2012 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
- Студыя «Натхняльныя фільмы» (анг.)
- Старонкі фільма: відэа, місія, мэдыя, праект (Ютуб), стратэгія(недаступная спасылка) (анг.)
Гэта — накід артыкула пра кінафільм. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |