Эпілепсія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Абагульненыя пікавыя і хвалевыя разрады з частатой 3 Гц на электраэнцэфалаграме дзіцяці з эпілепсіяй

Эпіле́псія (ад стар.-грэц. ἐπιλαμβάνειν «згубіць прытомнасьць, валодаць, ці рабіць балюча»)[1] — група нэўралягічных парушэньняў, якія характарызуюцца эпілептычных прыпадкаў[2][3]. Эпілептычныя прыпадкі бываюць рознымі — ад кароткіх і амаль нябачных да працяглых пэрыядах моцных сутаргаў[4].

Прычына большасьці выпадкаў эпілепсіі невядомая, але ў некаторых людзей эпілепсія ўзьнікае ў выніку траўмы мозга, інсульта, пухліны мозга, злоўжываньня наркотыкамі і алькаголю. Генэтычныя мутацыі мала зьвязаныя з захворваньнем[5]. Эпілептычныя прыпадкі зьяўляюцца вынікам празьмернай і ненармальнай актыўнасьці клетак кары галаўнога мозга[6]. Пры дыягностыцы звычайна выключаюцца іншыя станы, якія могуць выклікаць падобныя сымптомы, напрыклад страта прытомнасьці. Акрамя гэтага, вызначэньне дыягназу ўключае вызначэньне, ці ёсьць якія-небудзь іншыя прычыны прыпадкаў, напрыклад ломка пасьля адмены алькаголю ці праблемы з электралітамі[5]. Гэта ажыцьцяўляецца шляхам сканаваньня мозгу і правядзеньня аналізаў крыві[5]. Эпілепсія звычайна пацьвярджаецца электраэнцэфалаграмай (ЭЭГ), але звычайны тэст не выключае стан[5].

Прыпадкі кантралююцца лекамі ў 70% выпадкаў[7]. Для тых, каму лекі не дапамагаюць кантраляваць прыпадкі, прызначаюць хірургічнае ўмяшальніцтва, нэўрастымуляцыю ці зьмены ў харчаваньні. Ня ўсе выпадкі захворваньняў эпілепсіяй захоўваюцца на ўсё жыцьцё, шмат пацыентаў папраўляюцца настолькі, што больш не патрабуюць лекаваньня.

Каля 1% сусьветнага насельніцтва (65 мільёнаў) хварэюць на эпілепсію[8], зь іх каля 80% выпадкаў у краінах, якія разьвіваюцца[4]. У 2013 годзе эпілепсія прывяла да 116 000 сьмярцей, у той час як у 1990 годзе — да 111 000 сьмярцей[9]. У старэйшых эпілепсія сустракаецца часьцей[10][11]. У разьвітых краінах новыя выпадкі часьцей за ўсё сустракаюцца ў дзяцей і пажылых[12]; у краінах, якія разьвіваюцца, — дзеці старэйшага ўзросту і дарослыя[13], што выклікана адрозьненьнем у частаце чыньнікаў, якія прыводзяць ад эпілепсіі. Прыкладна ў 5-10% людзей адбудзецца нічым не выкліканы прыпадак ва ўзросьце да 80 гадоў[14], а шанец другога прыпадку каля 40 ці 50%[15]. У шматлікіх краінах існуюць абмежаваньні для хворых на эпілепсію, якія водзяць машыну, або ім увогуле гэта забаронена[16], але большасьць хворых могуць вадзіць пасьля працяглага пэрыяду без прыпадкаў.

Прыкметы і сымптомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Відэа з інстнукцыяй, як спраўляцца ў эпілептычнымі прыпадкамі
Сьляды ад укусаў языка падчас прыпадку

Эпілепсія характарызуецца працяглай рызыкай прыпадкаў, якія паўтараюцца[17]. Гэтыя прыпадкі могуць праяўляцца па-рознаму ў залежнасьці ад пашкоджанай часткі мозга і ўзросту пацыента[17][18].

Прыпадкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш распаўсюджаным тыпам прыпадкаў зьяўляюцца канвульсіі (у 60% выпадкаў)[18]. З гэтых 60% траціна пачынаецца як абагульненыя прыпадкі, закранае абодва паўшар’і мозга[18]. Дзьве траціны пачынаюцца як парцыяльныя прыпадкі (якія закранаюць толькі адно паўшар’е мозга), якія потым могуць перайсьці ў абагульнены прыпадак[18]. Астатнія 40% прыпадкаў не зьяўляюцца канвульсіямі. Прыкладам такіх прыпадкаў зьяўляюцца абсінентныя прыпадкі, якія суправаджаюцца зьніжаным узроўнем сьвядомасьці і працягваюцца каля 10 сэкундаў[19][20].

Парцыяльным прыпадкам спачатку папярэднічаюць пэўныя перажываньні, якія завуцца аўрай[21]. Сярод гэтых перажываньняў могуць быць пачуцьцёвыя (візуальныя, слыхавыя ці пахавыя), псыхічныя, аўтаномныя, ці маторныя зьявы[19]. Сутаргавая актыўнасьць можа пачацца зь нейкай групы цягліцаў і распаўсюдзіцца на суседнія групы цягліцаў. Гэтая зьява атрымала назву маршу Джэксана[22]. Могуць адбывацца аўтаматызмы — несьвядомыя паўторныя рухі, пераважна простыя кшталту чмоканьня губамі ці больш складаныя кшталту спробы падняць штосьці[22].

Выдзяляюць шэсьць асноўных тыпаў абагульненых прыпадкаў: тоніка-клянічны, танічны, клянічны, міяклянічны, абсінэнтны і атанічны[23]. Пры любым прыпадку хворы губляе прытомнасьць і звычайна прыпадак адбываецца нечакана.

Тоніка-кланічныя прыпадкі суправаджаюцца чаргаваньнем згібаньнем і разгібаньнем канечнасьцей, якія суправаджаюцца выгібаньнем сьпіны ў форме дугі, і працягваюцца 10-30 сэкундаў (танічная фаза).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Magiorkinis E., Kalliopi S., Diamantis A. Hallmarks in the history of epilepsy: epilepsy in antiquity // Epilepsy & behavior : E&B. — 2010. — № 17 (1). — P. 103–108. — DOI:10.1016/j.yebeh.2009.10.023 PMID 19963440.
  2. ^ Chang B. S., Lowenstein D. H. Epilepsy // N. Engl. J. Med. — 2003. — № 349 (13). — P. 1257–66. — DOI:10.1056/NEJMra022308 PMID 14507951.
  3. ^ Fisher, R. S.; Acevedo, C; Arzimanoglou, A; Bogacz, A; Cross, JH; Elger, CE; Engel J, Jr; Forsgren, L; French, JA; Glynn, M; Hesdorffer, DC; Lee, BI; Mathern, GW; Moshé, SL; Perucca, E; Scheffer, IE; Tomson, T; Watanabe, M; Wiebe, S ILAE Official Report: A practical clinical definition of epilepsy // Epilepsia. — 2014. — № 55 (4). — P. 475–82. — DOI:10.1111/epi.12550 PMID 24730690.
  4. ^ а б Epilepsy Fact Sheets. Сусьветная арганізацыя здароўя (кастрычнік 2012).
  5. ^ а б в г Longo, Dan L 369 Seizures and Epilepsy. — 18th ed. — McGraw-Hill, 2012. — С. 3258. — (Harrison's principles of internal medicine). — ISBN 978-0-07-174887-2
  6. ^ Fisher R, van Emde Boas W, Blume W, Elger C, Genton P, Lee P, Engel J Epileptic seizures and epilepsy: definitions proposed by the International League Against Epilepsy (ILAE) and the International Bureau for Epilepsy (IBE) // Epilepsia. — 2005. — № 46 (4). — P. 470–2. — DOI:10.1111/j.0013-9580.2005.66104.x PMID 15816939
  7. ^ Eadie, M. J. Shortcomings in the current treatment of epilepsy // Expert Review of Neurotherapeutics. — 2012. — № 12 (12). — P. 1419–27. — DOI:10.1586/ern.12.129 PMID 23237349
  8. ^ Thurman, DJ; Beghi, E; Begley, CE; Berg, AT; Buchhalter, JR; Ding, D; Hesdorffer, DC; Hauser, WA; Kazis, L; Kobau, R; Kroner, B; Labiner, D; Liow, K; Logroscino, G; Medina, MT; Newton, CR; Parko, K; Paschal, A; Preux, PM; Sander, JW; Selassie, A; Theodore, W; Tomson, T; Wiebe, S; ILAE Commission on, Epidemiology Standards for epidemiologic studies and surveillance of epilepsy // Epilepsia. — 2011. — № 52 Suppl 7. — P. 2–26. — DOI:10.1111/j.1528-1167.2011.03121.x PMID 21899536.
  9. ^ GBD 2013 Mortality and Causes of Death, Collaborators. Global, regional, and national age-sex specific all-cause and cause-specific mortality for 240 causes of death, 1990-2013: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2013 // Lancet. — 2014. — № 385 (9963). — P. 117–71. — DOI:10.1016/S0140-6736(14)61682-2 PMC 4340604. PMID 25530442.
  10. ^ Brodie, M. J.; Elder, A. T.; Kwan, P. Epilepsy in later life // Lancet neurology. — 2009. — № 8 (11). — P. 1019–30. — DOI:10.1016/S1474-4422(09)70240-6 PMID 19800848.
  11. ^ Holmes, Thomas R. Browne, Gregory L. Handbook of epilepsy. — 4th ed. — Philadelphia: Lippincott Williams & Wilkins, 2008. — P. 7. — ISBN 978-0-7817-7397-3
  12. ^ Wyllie's Treatment of Epilepsy: Principles and Practice / edited by Elaine Wyllie, Gregory D. Cascino, Barry E. Gidal. — 5th ed. — Philadelphia: Wolters Kluwer/Lippincott Williams & Wilkins, 2010. — ISBN 978-1-58255-937-7
  13. ^ Newton, C. R. Epilepsy in poor regions of the world // Lancet. — 2012. — № 380 (9848). — P. 1193–201.
  14. ^ Wilden, JA; Cohen-Gadol, AA Evaluation of first nonfebrile seizures // American family physician. — 2012. — № 86 (4). — P. 334–40. PMID 22963022.
  15. ^ Berg, A. T. Risk of recurrence after a first unprovoked seizure // Epilepsia. — 2008. — № 49 Suppl 1. — P. 13–8. — DOI:10.1111/j.1528-1167.2008.01444.x PMID 18184149.
  16. ^ L Devlin, A.; Odell, M.; L. Charlton, J.; Koppel, S. Epilepsy and driving: current status of research // Epilepsy research. — 2012. — № 102 (3). — P. 135–52. — DOI:10.1016/j.eplepsyres.2012.08.003 PMID 22981339.
  17. ^ а б Duncan, J. S.; Sander, J. W.; Sisodiya, S. M.; Walker, M.C. Adult epilepsy. — Lancet, 2006. — № 367 (9516). — P. 1087–100. — DOI:10.1016/S0140-6736(06)68477-8 PMID 16581409.
  18. ^ а б в г 2012 National Clinical Guideline Centre. С. 21–28.
  19. ^ а б Hammer, edited by Stephen J. McPhee, Gary D. "7". Pathophysiology of disease : an introduction to clinical medicine. — 6th ed. — New York: McGraw-Hill Medical, 2010. — ISBN 978-0-07-162167-0
  20. ^ Hughes, JR Absence seizures: a review of recent reports with new concepts // Epilepsy & behavior : E&B. — 2009. — № 15 (4). — P. 404–12. — DOI:10.1016/j.yebeh.2009.06.007 PMID 19632158.
  21. ^ Shearer, Peter Seizures and Status Epilepticus: Diagnosis and Management in the Emergency Department. Emergency Medicine Practice.
  22. ^ а б Bradley, Walter G. "67". Bradley's neurology in clinical practice. — 6th ed. — Philadelphia, PA: Elsevier/Saunders, 2012. — ISBN 978-1-4377-0434-1
  23. ^ 2012 National Clinical Guideline Centre. С. 119–129.

Ліатаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • National Clinical Guideline Centre [1]. — 2012.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Эпілепсіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў