Арланда
| Арланда | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | ЗША | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Флорыда | ||||
| Дата заснаваньня | 1875 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Orlando, Florida[d] | Бадзі Даер[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 287 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 25 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 28°24′57″ пн. ш. 81°17′56″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | Orlandoan | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 321 і 407 | ||||
| Паштовы індэкс | 32801, 32802, 32803, 32804, 32805, 32806, 32807, 32808, 32809, 32810, 32811, 32812, 32814, 32815, 32816, 32817, 32818, 32819, 32820, 32821, 32822, 32824, 32825, 32826, 32827, 32828, 32829, 32830, 32831, 32832, 32833, 32834, 32835, 32836, 32837, 32839, 32853, 32854, 32855, 32856, 32857, 32858, 32859, 32860, 32861, 32862, 32867, 32868, 32869, 32872, 32877, 32878, 32885, 32886, 32887, 32891, 32896, 32897 і 32899 | ||||
| Сайт | www.cityoforlando.net | ||||
| Арланда на мапе ЗША ± Арланда | |||||
Арла́нда (па-ангельску: Orlando) — места штату Флорыда, ЗША. Уважаецца чацьвертым паводле колькасьці насельніцтва местам у штаце. Паводле ацэнак, у аглямэрацыі Арланда ў 2020 годзк жыло блізу 2,67 мільёнаў жыхароў, што робіць яе трэцяй паводле велічыні аглямэрацыяй у Флорыдзе і 22-й паводле велічыні ў ЗША[3]. Гэта чацьверты паводле наведвальнасьці горад у ЗША пасьля Нью-Ёрку, Маямі і Лос-Анджэлесу[4]. Міжнародны аэрапорт Арланда ёсьць 7-м паводле загружанасьці аэрапортам у ЗША і 18-м паводле загружанасьці ў сьвеце[5][6]. Дзьве найбуйнейшыя і сусьветна вядомыя турыстычныя славутасьці Арланда і ваколіцаў — парк забаваў Дыснэй Ўорлд, адкрыты кампаніяй The Walt Disney Company у 1971 годзе і разьмешчаны прыкладна за 34 км на паўднёвы захад ад Арланда, і парк забаваў Юнівэрсал Арланда, адкрыты ў 1990 годзе як буйны і адзіны тэматычны парк у межах гораду.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1823 годзе дамова Моўлтры-Крык стварыла рэзэрвацыю для сэмінолаў, якая ахоплівала значную частку цэнтральнай Флорыды, у тым ліку тэрыторыю, дзе пазьней паўстала места. Акт аб высяленьні індзейцаў 1830 году дазволіў зрабіць прымусовае перасяленьне сэмінолаў з Флорыды ў Аклагому, але выбухнула Другая сэмінольская вайна. Зь цягам часу на паўвостраў пачалі пранікаць жыхары ЗША.

Паселішча, якое пазьней стала Арланда, спачатку складалася з чатырох вуліц, што атачалі судовую плошчу. Пачатковае паселішча моцна пацярпела падчас марской блякады Поўначы. Пэрыяд рэканструкцыі прывёў да выбуховага росту насельніцтва, у выніку чаго 31 ліпеня 1875 году Арланда стала інкарпараванае як мястэчка з 85 жыхарамі. На кароткі час у 1879 годзе мястэчка адклікала сваю хартыю, але пазьней яно было паўторна інкарпараванае[7]. У 1885 годзе Арланда набыло статус гораду[8].
Пэрыяд 1875—1895 гадоў вядомы як Залаты век Арланда, калі горад стаў цэнтрам цытрусавай індустрыі Флорыды. Гэты час скончыўся пасьля Вялікага марозу 1894—1895 гадоў, які змусіў многіх гаспадароў адмовіцца ад сваіх цытрусавых гаёў, што прывяло да іхняй канцэнтрацыі ў руках некалькіх буйных землеўласьнікаў. Тыя перанесьлі вытворчасьць на поўдзень, галоўным чынам у раён возера Ўэйлз[9]. Мароз прымусіў многіх жыхароў Флорыды, у тым ліку і з Арланда, пераехаць у іншыя рэгіёны, сярод іншых на Поўнач, у Каліфорнію або Карыбскі басэйн. Места стала папулярным курортам у час паміж Гішпана-амэрыканскай вайной і Першай сусьветнай вайной. У 1920-я гады горад перажыў маштабны жыльлёвы бум, што прывяло да рэзкага росту коштаў на зямлю. У гэты час былі пабудаваныя дзясяткі новых раёнаў вакол цэнтру гораду. Бум скончыўся пасьля таго, як у канцы 1920-х гадоў на Флорыду абрынуліся некалькі ўраганаў, а затым пачалася Вялікая дэпрэсія.
У час Другой сусьветнай вайны значная колькасьць вайскоўцаў ЗША была расквартаваная на вайсковай авіяцыйнай базе ў Арланда і суседнім Пайнкасьле. Частка гэтых службоўцаў засталася ў Арланда па вайне. У 1956 годзе аэракасьмічная і абаронная кампанія Martin Marietta, якая цяпер мае назоў Lockheed Martin, адкрыла ў горадзе свой завод. У 1947 годзе, калі вайскова-паветраныя сілы ЗША былі вылучаныя ў асобны род войскаў, ранейшыя базы перайшлі пад іхняе камандваньне.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Арланда стаіць на забалочаных землях з мноствам азёраў і багнаў, найбуйнейшым возерам у ваколіцах уважаецца возера Апопка. Рэльеф мясцовасьці агулам пляскаты[10]. Парода цэнтральнай Флорыды пераважна вапняковая і вельмі сітаватая. Раён Арланда схільны да стварэньня западзінаў. Адзін з самых вядомых інцыдэнтаў зь імі адбыўся ў 1981 годзе ва Ўінтэр-Парку.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Як і большая частка глыбокага поўдня ЗША, Арланда мае вільготны субтрапічны клімат. Два сэзоны, якія пераважаюць у Арланда, улучаюць вельмі гарачы і дажджлівы сэзон, які доўжыцца з траўня да канца кастрычніка, што прыблізна супадае з сэзонам ураганаў на Атлянтыцы, ды мяккі і сухі сэзон, які характэрны для места зь лістапада па красавік[11]. Цёплы і вільготны клімат гэтага раёну абумоўлены ў першую чаргу ягоным разьмяшчэньнем блізкім да тропіка Рака ды ў цэнтры паўвострава. Многія характарыстыкі клімату места ёсьць вынікам ягонай блізкасьці да Гальфстрыму, які абцякае паўвостраў.
У час вільготнага летняга сэзону ў Арланда высокія тэмпэратуры звычайна сягаюць 32 °C, ці 34 °C, зрэдку апускаючыся ніжэй за 22 °C ці 24 °C. Сярэдні дыяпазон тэмпэратуры ў 32 °C трывае з 9 красавіка па 14 кастрычніка. Вільготнасьць паветра ў гэтым раёне дзеіць як буфэр, звычайна не даючы фактычнай тэмпэратуры перавысіць 38 °C, але таксама ўздымае цеплавы індэкс да больш чым 43 °C. Найвышэйшая зафіксаваная тэмпэратура ў Арланда была роўная 39 °C. Яе зафіксавалі 8 верасьня 1921 году. У гэтыя месяцы амаль штодня адбываюцца моцныя навальніцы па абедзе. Штормы выклікаюцца сутыкненьнем паветраных масаў ад Мэксыканскай затокі і Атлянтычнага акіяна над цэнтральнай Флорыдай. У гэты час можна назіраць уражлівыя маланкі, а таксама можа адбыцца залева ды ўсчацца магутны вецер, а таксама пачацца град[12].
Узімку вільготнасьць значна ніжэйшая, а тэмпэратура больш мерная і можа нязначна вагацца. Сярэднямесячная тэмпэратура ў студзені складае 15,9 °C. Тэмпэратура апускаецца ніжэй за адзнаку замярзаньня вады ў сярэднім толькі 1,6 ночы на год, а найніжэйшая зафіксаваная тэмпэратура складала -8 °C, што назіралася 28 сьнежня 1894 году. Сярэднегадавы мінімум складае крыху больш за -1 °C. Паколькі зімовы сэзон сухі, і мінусавыя тэмпэратуры звычайна ўзьнікаюць толькі пасьля таго, як прайшлі халодныя франты, якія суправаджаліся ападкамі, сьнег падае надзвычай рэдка. Шмат сьнегу навярнула ў 1948 годзе, але таксама сьнегапады ў навакольных раёнах адбыліся ў студзені 1977 году, калі завеі дасягнулі Маямі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.orlando.gov/Our-Government/Mayor-City-Council
- ↑ https://www.census.gov/quickfacts/fact/table/orlandocityflorida/PST045224
- ↑ Growth Management Plan: 2022 – 2050 Growth Projections Report. City of Orlando (10.2022).
- ↑ America’s 10 most visited cities. World Atlas.
- ↑ Final CY23 Enplanements at All Commercial Service Airports
- ↑ 2023 Airport Traffic Report. Port Authority of New York and New Jersey (04.2024).
- ↑ Mosier, Tana Historic Orange County:The Story of Orlando and Orange County. — Texas: Mahler Books. — ISBN 9781893619999
- ↑ Orlando.gov - City of Orlando's Official Website. www.orlando.gov.
- ↑ History of Orlando. Florida Backroads Travel.
- ↑ Topography – Florida. www.city-data.com.
- ↑ Sweezey, Amy (06.2019) What is the Central Florida rainy season?. WESH.
- ↑ Thunderstorms. Florida Climate Center.