Ёзэф Мігаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ёзэф Мігаш
Jozef Migaš
Jozef Migaš.jpg
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Славаччыны ў Беларусі
2016 — цяперашні час
Папярэднік: Міраслаў Мойжыта
Амбасадар Славаччыны ў Расейскай Фэдэрацыі
2009 — 2014
Прэзыдэнт: Іван Гашпаравіч
Прэм’ер-міністар: Івэта Радзічава
Сьпікер парлямэнту Славаччыны
30 кастрычніка 1998 — 15 кастрычніка 2002
Папярэднік: Іван Гашпаравіч
Наступнік: Павал Грушаўскі
В.а. Прэзыдэнта Славаччыны
30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999 (разам зь Мікулашам Дзурындам)
Прэм’ер-міністар: Мікулаш Дзурында
Папярэднік: Уладзімір Мэч’яр (в.а.)
Наступнік: Рудальф Шусьцер
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Славаччыны ва Ўкраіне
1995 — 1996
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 студзеня 1954 (65 гадоў)
Пушаўцэ, Чэхаславаччына
Партыя: Курс — сацыяльная дэмакратыя
Адукацыя: філязофскі факультэт Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту

Ёзэф Мігаш (па-славацку: Jozef Migaš; нар. 7 студзеня 1954, Пушаўцэ, Чэхаславаччына) — славацкі палітык і дыплямат, былы сьпікер Народнай Рады (1998[1]—2002) і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Славаччыны разам зь Мікулашам Дзурындам (1998—1999). З 2016 году амбасадар Славаччыны ў Беларусі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў базавую школу ў Хмеляве (1960—1969), гімназію ў Прэшаве (1969—1973), аддзяленьне навуковага камунізму філязофскага факультэту Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі (1973—1978).

У 1978—1979 працаваў у Славацкай акадэміі навук у Кошыцах. Па сканчэньні асьпірантуры Кіеўскага ўнівэрсытэту (1979—1982) быў выкладчыкам у Вышэйшай палітычнай школе пры Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Славаччыны (1982—1986). У 1989 годзе разам з настроенымі на рэформы камуністамі згуртаваўся вакол Пэтэра Вэйса ў Партыі дэмакратычнай левіцы (SDĽ). У 1993—1995 — памочнік амбасадара, 1995—1996 — надзвычайны і ўпаўнаважаны амбасадар Славаччыны ва Ўкраіне.

У 1996—2001 узначальваў Партыю дэмакратычнай левіцы (SDĽ). У 1998—2002 — сьпікер Народнай Рады разам зь Мікулашам Дзурындам. У 2009[2]—2014 — амбасадар Славаччыны ў Расейскай Фэдэрацыі. З 2016 року — Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Славаччыны ў Рэспубліцы Беларусі.

Зьяўлецца братам Юрая Мігаша, колішняга амбасадара ў Вугоршчыне[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ New government bungles parliamentary protocol(анг.). The Slovak Spectator (9 лістапада 1998). Праверана 6 лютага 2019 г. Архіўная копія ад 6 лютага 2019 г.
  2. ^ zp, Pravda. (19 чэрвеня 2009) Nový veľvyslanec Migaš mal donášať ŠtB(славацк.) spravy.pravda.sk Праверана 6 лютага 2019 г.
  3. ^ Veľvyslancom SR v Maďarsku bude zrejme diplomat Juraj Migaš(славацк.). sme.sk (16 ліпеня 2004). Праверана 6 лютага 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]