Юрай Мігаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Юрай Мігаш (па-славацку: Juraj Migaš; 13 чэрвеня 1957, Прэшаў) — чэхаславацкі і славацкі дыплямат, колішні амбасадар Славаччыны ў Вугоршчыне.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1976—1983 навучаўся ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных зносін (МГІМО). У 1985 атрымаў доктарскую ступень на факультэце права Браціслаўскага ўнівэрсытэту імя Коменскага. У 1997 наведваў курсы для дыпляматаў у Вэстмінстэрскім ўнівэрсытэце ў Лёндане.

У 1981 пачаў працу ў Міністэрстве замежных справаў Чэхаславаччыны. У 1983—1988 — аташэ й трэці сакратар амбасады Чэхаславаччыны ў Бэрліне, пазьней у Міністэрстве замежных справаў узначаліў аддзел Цэнтральнай Эўропы. Пасьля падзеньня камунізму цягам году працаваў другім сакратаром у амбасадзе Чэхаславаччыны ў Польшчы, пасьля першым сакратаром у Швэцыі, дзе знаходзіўся да абвяшчэньня незалежнасьці Славаччыны. У 1994 у Польшчы стаў павераным у справах. У 1994—1995 — галава аддзелу суседніх дзяржаваў і краінаў CEFTA. У 1998 стаў на чале славацкай місіі ў АБСЭ. У 2005—2009 — амбасадар Славаччыны ў Вугоршчыне.

Брат Ёзэфа Мігаша, колішняга сьпікера парлямэнту Славаччыны (1998—2002)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Veľvyslancom SR v Maďarsku bude zrejme diplomat Juraj Migaš, sme.sk z 16 lipca 2004 (славацк.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]