Перайсьці да зьместу

Бэла Бугар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэла Бугар
Сьпікер Народнай рады Славаччыны (в.а.)
7 лютага 2006  4 ліпеня 2006
Папярэднік Павал Грушаўскі
Наступнік Павал Пашка
Старшыня Партыі вугорскай кааліцыі
1998  2007
Папярэднік пасада заснаваная
Наступнік Пал Чакі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся7 ліпеня 1958 (68 гадоў)
Браціслава, Чэхаславаччына
ПартыяПартыя вугорскай кааліцыі, Most — Híd
Адукацыя
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Заслуг Вугоршчыны Gratitude Medal

Бэла Бугар (па-славацку: Béla Bugár; 7 ліпеня, 1958, Браціслава, Чэхаславаччына) — славацкі палітык вугорскага паходжаньня, выбітны палітычны дзяяч вугорскай меншасьці ў Славаччыне. Былы старшыня Партыі вугорскай кааліцыі (19982007) і Народнай рады Славаччыны (2006). Заснавальнік партыі Most — Híd.

У 1982 скончыў інжынэрны факультэт Славацкага тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Браціславе, пасьля працаваў інжынэрам у горадзе (19821990).

У 1990 заангажаваўся ў палітычную дзейнасьць, стаўшы чальцом Вугорскага хрысьціянска-дэмакратычнага руху (славац. Maďarské kresťanskodemokratické hnutie, MKDH). У 19911998 быў старшынём гэтае партыі. У 1998 Бугар стаў адным з ініцыятараў стварэньня Партыі вугорскай кааліцыі — аб’ядананай партыі, якая прадстаўляла інтарэсы вугорскай меншасьці ў Славаччыне. Сёлета быў абраны старшынём партыі і заставаўся на гэтым посьце да 2007 году, калі новым лідэрам Партыі вугорскай кааліцыі быў абраны Пал Чакі, які крытыкаваў Бугара за ўмераны курс партыі.

У 2009 годзе Бугар заснаваў новую партыю Мост (Most — Híd), больш умераную за Партыю вугорскай кааліцыі, і ў большай ступені арыентаваную на супрацоўніцтва паміж вугорцамі і славакамі. На парлямэнцкіх выбарах 12 чэрвеня 2010 году Партыя вугорскай кааліцыі ўпершыню ня здолела пераадолець пяціпрацэнтны бар’ер, у той час як «Мост» набраў 205 538 (8,12%) галасоў і атрымаў 14 дэпутацкіх мандата.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]