Перайсьці да зьместу

Сьпіс прэзыдэнтаў Славаччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Прэзыдэнты Славаччыны»)

Прэзыдэ́нт Слава́ччыны — кіраўнік дзяржавы ў Славаччыне, якія ажыцьцяўляе ў асноўным цырыманіяльныя функцыі, у прыватнасьці, прызначае прэм’ер-міністра.

Штандар прэзыдэнта Славаччыны

Упершыню пасада прэзыдэнта зьявілася ў Першай Славацкай рэспубліцы ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны. Першым і адзіным прэзыдэнтам быў з 26 кастрычніка 1939 па красавік 1945 году Ёзэф Ціса.

Пасьля распада Чэхаславаччыны паўнамоцтвы прэзыдэнта прыняў на сябе прэм’ер-міністар Уладзімір Мэч’яр, пасьля чаго Міхал Ковач быў абраны прэзыдэнтам на пяцігадовы тэрмін парлямэнтам. Калі пасьля сканчэньня яго паўнамоцтваў парлямэнт ня змог абраць яго пераемніка, абавязкі прэзыдэнта прынялі прэм’ер-міністар і сьпікер парлямэнту. Пасьля таго, як парлямэнт цягам году ня змог узгадніць кандыдатуру прэзыдэнта, былі ўнесены папраўкі ў канстытуцыю, паводле якіх прэзыдэнт абіраецца ўсеагульным галасаваньнем на пяцігадовы тэрмін па сыстэме двух тураў. Для перамогі неабходна атрымаць 50% галасоў.

Рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Славаччыны зьяўляецца збудаваны ў 1760 годзе Палац Грасалкавічаў.

Сьпіс прэзыдэнтаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прэзыдэнт Уступіў на пасаду Пакінуў пасаду
1 Міхал Ковач 2 сакавіка 1993 2 сакавіка 1998
2 Рудальф Шусьцер 15 чэрвеня 1999 15 чэрвеня 2004
3 Іван Гашпаравіч 15 чэрвеня 2004 15 чэрвеня 2014
4 Андрэй Кіска 15 чэрвеня 2014 15 чэрвеня 2019
5 Зузана Чапутава 15 чэрвеня 2019

Прэм’ер-міністар і сьпікер парлямэнту, якія выконвалі абавязкі прэзыдэнта:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]