Цельшаўскі раён
Выгляд
Цельшаўскі раён | |
Telšių rajono savivaldybė | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Летува |
Статус | раён Летувы |
Уваходзіць у | Цельшаўскі павет |
Адміністрацыйны цэнтар | Цельшы |
Улучае | 11 старостваў |
Найбуйнейшыя гарады | Трышкі, Варні |
Дата ўтварэньня | 20 чэрвеня 1950[1] |
Кіраўнік | Альмантас Пэткіс |
Афіцыйныя мовы | летувіская |
Насельніцтва (2007) | 55 230 (1,5%, 12-е месца) |
Шчыльнасьць | 39,1 чал./км² |
Плошча | 1439 км² (2,2%, 19-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 156,555 ± 72,555 м[1] |
Месцазнаходжаньне Цельшаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | LT-51 |
Тэлефонны код | +444 |
Паштовыя індэксы | 87001 і 87133[1] |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Цельшаўскі раён (лет. Telšių rajono savivaldybė) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Цельшаўскім павеце Летувы. Адміністрацыйны цэнтар — места Цельшы. Знаходзіцца ў заходняй частцы краіны. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй раён належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Паселішчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе раёну наступныя населеныя пункты:
- 2 месты — Цельшы і Варні;
- 11 мястэчак — Эйгірджы, Гадунава, Янаполе, Лаука-Сода, Луёка, Нерымдайчы, Неварэна, Павандэна, Трышкі, Убішкі і Жарэна;
- 415 вёсак.
Колькасьць насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цельшы — 31 460 чал;
- Трышкі — 1555 чал;
- Варна — 1355 чал;
- Райні — 1070 чал;
- Дзягайча — 880 чал;
- Рышкена — 854 чал;
- Луёка — 777 чал;
- Эйгірджы — 746 чал;
- Дусейка — 727 чал;
- Неварэна — 659 чал;
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цельшыцкі раён падзяляецца на 11 старостваў:
- Дзегайчаўскае (па-летувіску: Degaičių seniūnija)
- Гадунаўскае (па-летувіску: Gadūnavo seniūnija)
- Луёкскае (па-летувіску: Luokės seniūnija)
- Неварэнскае (па-летувіску: Nevarėnų seniūnija)
- Рышкенскае (па-летувіску: Ryškėnų seniūnija)
- Цельшыцкае гарадзкое (па-летувіску: Telšių miesto seniūnija)
- Трышкаўскае (па-летувіску: Tryškių seniūnija)
- Упінскае (па-летувіску: Upynos seniūnija)
- Вэшвенскае (па-летувіску: Viešvėnų seniūnija)
- Варніскае (па-летувіску: Varnių miesto ir apylinkės seniūnija)
- Жарэнскае (па-летувіску: Žarėnų seniūnija)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Telšių rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)