Сэнт Джорджэс (Грэнада)
Сэнт Джорджэс | |
анг. St. George's | |
Першыя згадкі: | 1650 |
Краіна: | Грэнада |
Акруга: | Сэнт-Джордж |
Вышыня: | 30 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 33 734 чал. (2012) |
Геаграфічныя каардынаты: | 12°2′40″ пн. ш. 61°44′30″ з. д. / 12.04444° пн. ш. 61.74167° з. д.Каардынаты: 12°2′40″ пн. ш. 61°44′30″ з. д. / 12.04444° пн. ш. 61.74167° з. д. |
Сэнт Джорджэс | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сэнт Джорджэс (па-ангельску: St. George's) — сталіца і самы вялікі горад Грэнады, разьмешчаны на востраве Грэнада. Адначасова горад зьяўляецца сталіцай акругі Грэнады Сэнт-Джордж. Колькасьць жыхароў налічвае каля 34 тысячаў чалавек. Горад разьмешчаны на схіле вулькана на ўзьбярэжжы затокі. Эканоміка гораду заснаваная на экспарце какавы, мускатнага арэха і маіса.
Горад быў заснаваны францускімі каляністамі ў 1650 годзе, потым зьяўляўся сталіцай брытанскай калёніі, якая ахоплівала прылягаючыя астравы. З 1974 году Сэнт Джорджэс стаў сталіцай незалежнай Грэнады.
У 2004 годзе Сэнт Джорджэс і ўвесь востраў Грэнада значна пацярпелі ад урагану Іван. Ураган зьнішчыў шмат пабудоваў гораду і прынёс значныя страты інфраструктуры ўсяго вострава. Па некаторых падліках ад урагану пацярпелі 90% збудаваньняў вострава, наступствы для грэнадзкай эканомікі былі жахлівымі. Праз год з дапамогай Канады, ЗША і Эўрапейскага Зьвязу большасьць наступстваў урагану было пераадолена.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэнт Джорджэс (Грэнада) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў