Мускатны гарэх
Мускатны гарэх | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Бінамінальная намэнклятура | |
Myristica | |
Мускатны гарэх (мускатнае дрэва) — род вечназялёных двухдомных дрэваў сямейства мускатныя.
У тропіках Старога Сьвету сустракалася 10 відаў. Невялікае вечназялёнае разгалістае дрэва 9—12 мэтраў вышынёй. Лісьце скурыстае, эліптычнае з выцягнутай верхавінай, цэльнакрайняе, даўжынёй да 13 см. Верхні бок ліставой пласьцінкі бліскучы і цёмна-зялёны, а ніжні — матавы. Разьмяшчэньне лісьця — чарговае. Кветкі сьветла-жоўтыя і духмяныя. Па 2—3 жаночыя кветкі сабраныя ў пазухах лісьця, а мужчынскія — у гронкападобных або парасонападобных суквецьцях, якія зьмяшчаюць да 20 кветак. Апыляюцца невялікімі казуркамі, такімі як жукі, трыпсы і мухі. Плод касьцянкападобны, даўжынёй 6—9 см, жоўты, зь мясістым каляплоднікам, утрымлівае буйное насеньне, забясьпечанае галінастым чырванаватым мясістым прысяменьнікам (арылусам).