Перайсьці да зьместу

Сьвінка (хвароба)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвінка
Хворае на сьвінку дзіця (2006 г.)
Хворае на сьвінку дзіця (2006 г.)
Сынонімы эпідэмічны паратыт
Спэцыяльнасьць пэдыятрыя
Сымптомы напуханьне і боль у вобласьці ніжняй сківіцы
Ускладненьні бясплоднасьць, глухата, цукровы дыябэт
Звычайна праяўляецца 17-ы дзень пасьля заражэньня
Працягласьць 7-10 дзён
Прычыны вірус сьвінкі
Фактары рызыкі курэньне[d][1]
Мэтад дыягностыкі аналіз крыві на вірус і антыцелы
Прафіляктыка прышчэпка
Лекі імунаглябулін
Сьмяротнасьць 1 з 10 000 (2006 г.)
Сьвінка ў Вікісховішчы

Сьвінка — запаленьне калявушных (радзей падсківічных і пад’язычных) сьлінных, плоцевых і падстраўнікавых залозаў, нэрвовай сыстэмы.

Узбуджальнікам служыць РНК-зьмяшчальны вірус. Хварэюць пераважна дзеці і падлеткі. Крыніцай заражэньня ёсьць хворыя на сьвінку. Заражэньне звычайна адбываецца паветрана-кропельным шляхам. Хвароба пакідае стойкі імунітэт. Прыкметы: павышаная тэмпэратура цела, боль у вобласьці ніжняй сківіцы пры адкрываньні рота і жаваньні, напухаюць і баляць пашкоджаныя залозы. Ускладненьні: бясплоднасьць, глухата і цукровы дыябэт. Лячэньне тэрапэўтычнае[2]. Для прадухіленьня хваробы дзецям ва ўзросьце 1 год і 6 гадоў робяць камбінаваную прышчэпку супраць сьвінкі, адру і краснухі[3].

  1. ^ (нявызначаны загаловак)PMID:24786261
  2. ^ Анатоль Астапаў. Паратыт эпідэмічны // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 91. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
  3. ^ Сьвятлана Барысенка. Небяскрыўдная «сьвінка» // Зьвязда : газэта. — 7 жніўня 2013. — № 145 (27510). — С. 4. — ISSN 1990-763x.