Адзёр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сып на скуры дзіцяці ад адру

Адзёрзаражэньне дыхальных шляхоў адзёрным(en) вірусам ад хворага чалавека пры размове, чханьні і кашлі. Ускладненьне хваробы выклікае паражэньне дыхальных шляхоў, органаў слыху і цэнтральнай нэрвовай сыстэмы, гаймарыт, фарынгіт(be), лярынгіт(en), трахеіт(be), бранхіт, пнэўманію, сэрозны мэнінгіт, мэнінгаэнцэфаліт, энцэфаляпатыю, полінэўрыт і падвостры склеразавальны панэнцэфаліт(en), што ўяўляе сьмяротную пагрозу.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзіным спосабам прадухіленьня заражэньня ёсьць вакцынаваньне. Насельніцтва Беларусі атрымлівае 2 прышчэпкі ў 1 і 6 гадоў[1].

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба пачынаецца ўздымам тэмпэратуры да +39°C. Зьяўляецца рэзкі сухі кашаль, закладзенасьць носа, пачырваненьне і разрыхленьне сьлізьніцы задняй сьценкі глоткі. Праз 2 дні ўзмацняецца кашаль, разьвіваецца каньюнктывіт і сьвятлабоязь, на сьлізьніцы шчок зьяўляецца плямістая экзантэма. Першы сып зьяўляецца за вушамі, на пераносьсі. Цягам сутак сып распаўсюджваецца на ўвесь твар, шыю, верхнюю частку грудзіны, на другія суткі — на тулава і рукі, на трэція — на ногі. Сып мае выгляд дробных плямаў і пухіркоў ружовага або чырвонага колеру, якія на працягу некалькіх гадзін павялічваюцца ў памерах і зьліваюцца. Праз 3—4 дні сып пачынае цямнець і зьнікае праз 7—19 дзён, што суправаджаецца вотруб’епадобным лушчэньнем скуры[2].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2006 годзе аднавіліся выпадкі выяўленьня захворваньня пасьля шматгадовай адсутнасьці, якой дасягнулі шляхам пашыранасьці прышчэпкі ад адру. У 2011 годзе ў Беларусі выявілі 50 выпадкаў адру ў выніку заражэньняў, якія адбыліся за мяжой[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]