Слуцкі збройны чын: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Kuzzy (гутаркі | унёсак)
Радок 118: Радок 118:
* [http://www.zianonpazniak.de/publications/articles/slutskheroes2.htm Зянон Пазьняк: Слуцкі збройны чын - наш гераічны прыклад]
* [http://www.zianonpazniak.de/publications/articles/slutskheroes2.htm Зянон Пазьняк: Слуцкі збройны чын - наш гераічны прыклад]
* [http://www.torrent.by/announce/Слуцкі_збройны_чын_(Невядомая_Беларусь)_%5BSATRip_-_BelSat%5D Фільм Слуцкі Збройны Чын, Белсат]
* [http://www.torrent.by/announce/Слуцкі_збройны_чын_(Невядомая_Беларусь)_%5BSATRip_-_BelSat%5D Фільм Слуцкі Збройны Чын, Белсат]
* [http://jivebelarus.net/history/new-history/slutsk-history-turn.html Анатоль Грыцкевіч. «Слуцкае паўстанне. На крутым павароце гісторыі.»]


[[Катэгорыя:Гісторыя БНР]]
[[Катэгорыя:Гісторыя БНР]]

Вэрсія ад 00:34, 24 лютага 2009

Слуцкі збройны чын, Слуцкі збройны ўздым, Слуцкае паўстаньне - спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў наступаўшым савецкім войскам.

Мэты і прычыны паўстаньня

Мэты: непадзельная Беларусь у сваіх этнічных межах, усталяваньне рэспублікі і прызнаньне БНР, а таксама незалежнасьць ад Польшчы і Расеі.

Прычыны:

  1. Падзеленасьць Беларусі паміж Польшчай і Расеяй па ўмовах прэлімінарнага міру ў Рызе, заключанага паміж Польшчай, Расеяй і Ўкраінай. Прадстаўнікоў ад Беларусі на тых перамовах не было, таму ніхто не лічыўся з інтарэсамі беларусаў.
  2. Мяжа як раз праходзіла па лініі Кіевічы – рака Лань такім чынам, што Слуцак апынуўся у нейтральнай зоне, разьмешчанай уздоўж гэтай лініі.
  3. Палітыка «ваеннага камунізму», якую праводзіла Расея.

Перадгісторыя

Рыская дамова

Паводле Рыскай мірнай дамовы, падпісанай 12 кастрычніка 1920 паміж Польшчай, РСФСР і УССР, усталёўваліся новыя дзяржаўныя межы, якія дзялілі Беларусь і Ўкраіну на дзьве часткі. Беларуская дэлегацыя ўвогуле ня была запрошаная на перамовы - ані ад Беларускай Народнай Рэспублікі, ані ад марыянэткавай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

Водле дамовы, дэмаркацыйная лінія Кіевічы-Лань ішла такім чынам, што раён вакол Слуцку на пэўны час апынуўся ў нэўтральнай зоне перад тым, каб быць занятым Чырвонай арміяй.

Нацыянальны рух на Случчыне

Асноўнай рухаючай сілай Слуцкага збройнага чыну сталася сялянства, якое супраціўлялася савецкай палітыцы ваеннага камунізму і падтрымлівала ідэю незалежнасьці Беларусі, абвешчанай 25 сакавіка 1918. Збройны чын узначалілі прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі і шляхты.

Слуцак быў важным рэгіянальным цэнтрам нацыянальнага руху. У 1918 у горадзе быў утвораны Беларускі Нацыянальны Камітэт на чале з Паўлам Жаўрыдам.

Савецка-польская вайна і Слуцак

Падчас Польска-савецкай вайны 1919–1920 гг. Случчына некалькі пераходзіла з рук у рукі ад палякаў да бальшавікоў. Нарэшце, 11 кастрычніка 1920 горад апынуўся пад кантролем палякаў.

Інфармацыя пра падзел Беларусі паміж Польшчай і бальшавікамі выклікала хвалю абурэньня ў беларускім грамадзтве. Непасярэдна пасьля ўсталяваньня польскай улады ў горадзе аднаўляе сваю дзейнасьць Беларускі Нацыянальны Камітэт. Пачынаюць стварацца аддзелы беларускай самаабароны. Ствараецца міліцэйскі корпус з 500 чалавекаў.

Польскія вайскоўцы, якія рыхтаваліся да зыходу, не перашкаджалі стварэньню беларускіх аддзелаў. Многія зь іх былі беларусамі і спачувалі самаабароне.

Сярод беларускага кіраўніцтва ня было адзінства што да стратэгіі дзеяў. Існавала фракцыя прыхільнікаў супрацоўніцтва з палякамі. Зь іншага боку, некаторыя дзеячы выступалі за спробы перамоваў з бальшавікамі. З-за гэтых супярэчаньняў было згублена шмат часу. Толькі ў лістападзе 1920 польская адміністрацыя перадала ўладу Беларускаму камітэту. У навакольных вёсках былі праведзеныя выбары мясцовых камітэтаў.

Мясцовыя прадстаўнікі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, асноўных прыхільнікаў ідэі незалежнасьці Беларусі, прапанавалі склікаць Зьезд, каб пацьвердзіць уладу Беларускай Народнай Рэспублікі на тэрыторыі Случчыны. Былі запрошаныя дэлегаты ад кожнай воласьці (па 5) і мясцовых беларускіх арганізацый (па 1).

Зьезд Случчыны

14 лістапада 1920 пачаў працу Зьезд Случчыны. У яго складзе былі 107 дэлегатаў з навакольля Слуцку, а таксама некалькі прадстаўнікоў арміі генэрала Булак-Балаховіча.

Урад Беларускай Народнай Рэспублікі прызначыў Паўла Жаўрыда сваім камісарам на Случчыне.

На Зьезьдзе была абраная Рада Случчыны, у склад якой увайшлі Ўладзімер Пракулевіч (старшыня), Васіль Русак, Пётр Жаўрыд і яшчэ 15 асоб. Яе задачамі была арганізацыя грамадзянскага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю.

Зьезд прыняў рэзалюцыю, якая абвяшчала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Слуцку і навакольлях, і выказаў пратэст супраць бальшавісцкай акупацыі:

Першы Беларускі Зьезд Случчыны, скліканы ў лічбе 107 дэлегатаў, вітае Раду Беларускай Народнай Рэспублікі і сьведчыць, што ўсе свае сілы аддасьць на адбудову Сваёй Бацькаўшчыны.


Зьезд катэгорычна пратэстуе проці акупацыі родных зямель чужацкімі наездамі і проці самазванай Савецкай улады, як урад Кнорына і іншыя, якія паўтвараліся на Беларусі. Бацькаўшчына наша зруйнавана чужынцамі, якія нішчаць яе і да гэтуль, і мы, аддаючы справе адбудованьня нашай Бацькаўшчыны ўсе нашы сілы і жыцьця, зьвертаемся да ўсяго сьвету і Саюзу Народаў аб дапамозе ў стварэньні нашай вайсковай сілы…

Няхай жыве вольная, незалежная, дэмакратычная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнографічных граніцах!

Зьезд праходзіў 2 дні, і за гэты час удзельнікі паказалі адзінагалоснасць у прыняцьці рашэньняў, чаго да гэтага ня бачылі ні на адным зьезьдзе. Праз некалькі дзён была зацьверджаная дэклярацыя Рады Случчыны, у якой яна абавязвалася «цвёрда стаяць за незалежнасьць і свабоду роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад насільляў з боку чужаземных захватчыкаў…» Была аб’яўлена мабілізацыя ў міліцыю, па мястэчках і весках пачалі ўтварацца нацыянальныя камітэты ў падтрымку Рады.

Вайсковая падрыхтоўка

Файл:Sciag 1 Sluckaha palka .jpg
Сьцяг Першага Слуцкага палка. Вільня, 1921. Лявон Вітан-Дубекоўскі, невядомая, штабс-капітан Антон Борык

Вайсковае камандваньне было перададзенае тройцы на чале з Паўлам Жаўрыдам. Рада абвясьціла агульную мабілізацыю і працягнула стварэньне вайсковых аддзелаў. Было мабілізавана каля 4000 чалавек (па некаторых звестках 10000) на чале з Паўлам Чайкай. Рада сфармавала два палкі: Першы Слуцкі полк пад кіраваньнем падпалкоўніка Паўлам Чайкай і Другі Грозаўскі полк на чале з капітанам Лукой Семянюком. Гэтыя два палкі ўтварылі Слуцкую брыгаду пад камандваньнем Антона Сокала-Кутылоўскага. Камандваньне войскамі было разьмешчанае ў Семежава з-за наступаючых бальшавісцкіх армій.

Слуцкі збройны чын быў актыўна падтрыманы беларускімі незалежнікамі па ўсёй краіне, значная частка якой была тады акупаваная Польшчай.

З Гародні даслалі сьцяг з Пагоняй і дэвізам Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына. Вайсковая Рада БНР, якая выконвала функцыі міністэрства абароны, даслала ў Слуцак вайсковых спэцыялістаў. Хутка пры Слуцкай быгадзе быў добра арганізаваны вайсковы шпіталь і суд.

Слуцкая Рада мела шчыльныя кантакты з арміяй Булак-Балаховіча і плянавала каардынаваць дзеяньні зь ёй.

21 лістапада Рада Случчыны зрабіла новую дэклярацыю:

У момант самаазначэньня ўсіх народаў і змаганьня іх за сваю санастойнасьць і свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашае бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму сьвету аб дамаганьнях-намерах беларускага сялянства аб тым, што Беларусь павінна быць вольнай незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.


Абвяшчаючы аб гэтым i, зьяўляючыся выразіцелкай волі народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднай Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту збоку чужаземных захопнікаў і ў выпадку патрэбы, нават, сiлаю аружжа, ня гледзячы на лічбовую перавагу ворага, думаючы, што наша справа -- справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе.[1]

Бальшавікі ўжо падыходзілі да Асіповіч і Старых Дарог. Рада загадала ўсім вайсковым фармаваньням і дабравольцам згрупавацца ля Семежава 24 лістапада. У Слуцку прайшла дэманстрацыя.

Баявыя дзеі

26 лістапада пачаліся баі паміж беларускімі і савецкімі войскамі. 26-27 лістапада 1920 на адлегласьці 35-49 км адбыліся сутычкі перадавых чырвоных войскаў з паасобнымі атрадамі Слуцкай брыгады.

Слуцкая брыгада зрабіла некалькі пасьпяховых атакаў побач зь вёскамі Капыль, Цімкавічы і Вызна. Супраць беларускіх войскаў білася Омская дывізія бальшавікоў. Па ўсяму 100-кілямэтроваму фронту. Капыль-Цімкавічы-Вызна бальшавікі вымушаны былі адступіць. Беларускія аддзелы мелі вельмі моцную падтрымку з боку мясцовага насельніцтва, але ім бракавала зброі і амуніцыі.

Ішлі баі ля вёсак Быстрыцы, Васільчыцы, Верабейчыцы, Дашкава, Васілішкі, Лютавічы, Мацкевічы, Садовічы, Морач. Слуцкая брыгада вызваліла некалькі вёсак ад бальшавікоў.

Разгортваўся актыўны антыбальшавіцкі партызанскі супраціў. Да беларускіх аддзелаў далучалася больш і больш людзей. Слуцкая рада заклікала жаўнераў Чырвонай арміі пераходзіць на беларускі бок. Многа салдатаў так і зрабілі, бо сярод іх было шмат расейскіх сялянаў, якія таксама не падтрымлівалі камуністаў. Бальшавікі былі вымушаныя кінуць супраць беларускага войска аддзелы з латышоў і кітайцаў.

Напачатку сьнежня быў затрыманы пасыльны да бальшавікоў. Зь ім быў ліст камандзіра Слуцкага палка Чайкі, у якім апісваліся ўсе хібы і справы паўстанцаў. Чайка быў арыштаваны, але ўцёк з пад варты прадзёршы страху. За гэта 3 сьнежня былі зьнятыя з пасадаў: начальнік выведкі з Мірановіч, яго намесьнік Яўген Рэўт і камандзір Першай Слуцкай Брыгады Анастас Анцыповіч. Начальнікам контрвыведкі прызначаны Тодар Янушэнка. Першым Слуцкім палком стаў камандываць Ахрэм Гаўрыловіч.

4 сьнежня пачаўся новы наступ Чырвонай арміі. Беларускія аддзелы упарта абараняліся, але вымушаныя былі пакінуць Вызну. Нястачы зброі і набоеў сталася няўдачай у баі пад вёскай Ядчыцы 6 сьнежня. Пад ціскам 7 сьнежня беларускія часткі пакінулі Семежава. Рада Случчыны і беларускі штаб былі перанесеныя ў Подчыцы, а потым у вёску Грыцавічы. Не хапала амуніцыі, харчаваньня, сярод паўстанцаў пачалася эпідэмія тыфа.

Случакі перайшлі да партызанскіх дзеяў. Дзекуючы гэтаму 10 сьнежня былі вызвалены ад бальшавікоў вёскі Крывасёлкі і Навасёлкі, а ўначы на 12 сьнежня вёску Старынь. У ночы 13 сьнежня беларускія аддзелы адбілі ў бальшавікоў Семежава, дзе захапілі вялікую колькасьць амуніцыі. У гэтай апэрацыі вызначыліся ваяры пад камандай А. Курыловіча.

Але 15 сьнежня дзень паўстанцы былі вымушаныя зноў пакінуць Семежава, а беларускі галоўны штаб быў перанесены ў вёску Морач. 17 сьнежня Найвышэйшая Рада БНР прызначыла капітана А. Якубецкага галоўнакамандуючым войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

У ночы з 17 сьнежня на 18 сьнежня беларусы перайшлі ў наступ і зноў выбілі бальшавікоў з Семежава і Вызны. Але 19 сьнежня саветы зноў захапілі гэтыя мясцовасьці і беларусы адышлі да вёскі Смолічы. Напрыканцы сьнежня стала ясна, што Беларускае войска больш ня можа супрацьстаяць чырвонай навале. На нарадзе ў Баранавічах было прынятае рашэньне аб спыненьні ваенных дзеяньняў і адводзе беларускіх аддзелаў на тэрыторыю, занятую палякамі. 28-31 сьнежня 1920 г. больш за 1500 беларускіх жаўнераў і афіцэраў перайшлі польска-савецкую мяжу, былі раззброены польскімі ўладамі.

Афіцэраў і стральцоў інтэрніравалі ў Беласток, дзе яны сядзелі да красавіка 1921, а потым іх перавезлі ў Дарагуск пад Бугам, дзе утрымлівалі да канца траўня 1921г.

Тых, хто вярнуўся на радзіму, на Случчыну, ГПУ-НКУС спачатку не чапала, бо чакала, што да іх далучацца астатнія ўдзельнікі паўстаньня. Аднак літаральна праз 7-8 месяцаў іх арыштавалі, судзілі і выслалі ў Караганду, Салаўкі, на Калыму, дзе яны і памерлі.

З афіцэраў так загінулі: падпалкоўнік Ахрэм Гаўрыловіч і паручык Багушэвіч. Капітан Анастас Анцыповіч і Самусевіч былі неафіцыйна выданы палякамі бальшавікам і пасьля зьдзекаў і катаваньняў расстраляны. Паручык Бранявіцкі забіты падасланымі у Польшчу агентамі НКУС. Паручык Нікадзім Кернажыцкі і Тодар Янушэнка арыштаваны НКУС і сасланы у Сыбір на цяжкія прымусовыя работы ў 1939г. Прапаршчык Рудзік расстраляны ў 1940г. Сябра Рады, Юліян Сасноўскі, ня вытрымаўшы здзекаў з боку польскай адміністрацыі, скончыў жыцьцё самагубствам.

Вынікі

Праз дзеяньні паўстанцаў-случчакоў нават за мяжой даведаліся пра тое, што ў Беларусі ёсьць нездаволеныя несправядлівасьцю і зьдзекамі, прымусам і гвалтам улады.

Памяць

Пасьля нацыянальнага адраджэньня ў Беларусі 1980-х гадоў 27 лістапада адзначаецца пэўнай часткай беларускага грамадзтва як Дзень Герояў. Афіцыйная ўлада ігнаруе антыбальшавісцкае паўстаньне, гэтаксама як і ўсё зьвязанае зь Беларускай Народнай Рэспублікай.

Літаратура

Фільмы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі