Яўген Рэўт
Выгляд
Яўген Рэўт (1899 — люты 1922) — беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага Збройнага чыну.
Малодшы афіцэр. Пасьля Першай Сусьветнай вайны жыў у Слуцку. Пад час знаходжаньня палякаў у Слуцкім павеце расклейваў беларускую літаратуру ў вёсцы Горкі.
Пад час Слуцкага паўстаньня — памочнік начальніка контрвыведкі слуцкіх паўстанцаў. Пасьля ўцёкаў начальніка контрвыведкі Чайкі да бальшавікоў, Рада Случчыны 3-4 сьнежня 1920 пастанавіла арыштаваць Анастаса Анцыповіча, Антона Мірановіча і Я. Рэўта. Іх абвінавацілі ў сувязях з Булак-Балаховічам і польскай дыфэнзывай. Пасьля арышту Я. Рэўт быў вызвалены ад пасады.
У 1921 схоплены ГПУ і ў лютым 1922 расстраляны.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Слуцкі збройны чын 1920 у дакумантах і ўспамінах. Менск, Медысонт, 2006.