Слуцкі збройны чын (фільм)
Выгляд
| Слуцкі збройны чын | |
| Слуцкі збройны чын (Невядомая Беларусь) | |
| Жанр | дакумэнтальны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Сяргей Ісакаў |
| Сцэнарыст | Уладзімер Халіп |
| Кампазытар | |
| Вытворчасьць | Белсат |
| Распаўсюд | Белсат |
| Дата выхаду | 2008 |
| Працягласьць | 31:15 |
| Краіна | Польшча |
| Мова | беларуская |
«Слуцкі збройны чын (Невядомая Беларусь)» — дакумэнтальна-публіцыстычны фільм пра Слуцкае паўстаньне 1920 году. У фільме выкарыстаны кадры з мастацкага фільму «На чорных лядах».
Фільм, створаны ў рамках праекту «Невядомая Беларусь» для беларускамоўнага тэлеканала «Белсат», які трансьлюецца з Польшчы, апавядае пра малавядомыя старонкі гісторыі Беларусі 1920-х гадоў. Стужка прысьвечаная Слуцкаму ўзброенаму паўстаньню, удзельнікі якога ваявалі супраць Чырвонага Войска камуністычнай Расеі за незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Мэта фільму
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галоўнай мэтай фільму зьяўляецца аспрэчаньне міту аб тым, што Беларусь пачалася 1 студзеня 1919 году з утварэньнем бальшавіцкай БССР, а да гэтага дня ня мела сваёй дзяржаўнасьці.