Нікадзім Кернажыцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Нікадзім Кернажыцкі — беларускі дзеяч. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 году.

Быў падпаручнікам, пасьля паручнікам 6 роты 1-га Слуцкага палка стральцоў Першай брыгады. Камандваў кавалерыйскімі аддзеламі.

27 лістапада 1920 году 6 рота пад камандай падпаручніка Кернажыцкага пад час выведкі ў раёне вёсак Быстрыца, Верамейчыкі, Васільчыцы і Чарнагубава напаткала савецкі аддзел. Падчас першае сутычкі случчакі ўзялі «языка». Пад час другое сутычкі, пад Васілішкамі, быў забіты адзін стралец, бальшавікі вымушаны былі адысьці, страціўшы трох забітымі, трох параненымі, аднаго ўзялі ў палон.

У міжваенны час супрацоўнічаў зь беларускімі палянафіламі, быў старшынём Баранавіцкага сакратарыяту Часовай Беларускай Рады. Паводле сьведчаньня Антона Сокал-Кутылоўскага, пасьля верасьня 1939 году арыштаваны бальшавікамі і высланы ў Сыбір.