Селы
Раньняя гісторыя |
---|
Сярэднявечча |
Сьпіс
|
Новы час |
Сьпіс
|
Найноўшы час |
Сьпіс
|
Се́лы (Село́ны) — усходнебалцкае племя, што ў ХІІІ стагодзьдзі жыло на левым беразе Заходняй Дзьвіны, на поўдні сучаснай Латвіі і часткова паўночным усходе Летувы. Колішнім племянным цэнтрам селаў лічыцца гарадзішча Селпілс (існуе з 6 ст.) на беразе Заходняй Дзьвіны. Селы вялі барацьбу супраць нямецкай агрэсіі, але ў 1208 трапілі пад уладу Лівонскага ордэна.
У 2021 годзе ў Латвіі прыняты закон, згодна зь якім вылучаецца пяты гістарычны рэгіён у складзе Латвіі — Сэлія (апроч Латгалэ, Зэмгалэ, Курзэмэ й Відзэмэ).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва селаў найімаверней гідранімічнага паходжаньня, ад назвы краю *Sėlia (Се́ля, Се́лія), якая ад не захаванай да сёньня рачной назвы тыпу балцк. *Sēla.
Ад кораня *sel- / sal-, ад якога таксама латвійскія гідронімы тыпу Sēlīte, Salaca, Salate, Saliene, Sal-upe, літоўскія Sėliupis, Sal-upis, Sala, Salantas, таксама балцкія гідронімы на Павоччы тыпу Села, Селна, Сельна, Сэлена, Салона[1].
Зьвязана зь летувіскім salti «памалу цячы, разьлівацца», прускім salus «дажджавы ручай». Назва ракі Села значыла «Плыткая (рака)».
Адзіны тапонім, зьвязаны зь селамі, на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Селігоры (< Сълигора < Sēligalā «Селіголь; край селаў»[2]).
Назвы многіх рэгіёнаў, утвораныя ад назваў балцкіх плямёнаў, зьвязаныя менавіта з гідронімамі, якія найчасьцей таксама не захаваліся й не ідэнтыфікуюцца. Назвы Галінда, Натангія (прускія землі), Яцьвязь, Судовія (зямля роднасных яцьвягам судоваў)[3], Нальша, Латыголь[4], імаверна й Літва, а таксама назва дагістарычных нэўраў, зьвязваюцца з гідронімамі з асновамі Gal-ind-, Nat-ang-, Jat-(а)v-, Sūd-(а)v-, Nal-š-, Lat-, Liet-(u)v-[5], Nau-r-[6]. Мяркуецца, што на адпаведных рэчках маглі знаходзіцца сакральна-рэлігійныя цэнтры пэўнага рэгіёну (племэні).
Гідронімы «сялонскага» паходжаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У падзьвінскім рэгіёне, які прымыкае адначасова да Латвіі і Літвы, назоўная спадчына селаў — назвы азёраў Вісяты, Золва, Опса.
Гэтыя назвы аднаўляюцца як *Veisintas, *Zalva[7], *Apsa. Іх літоўскія адпаведнікі — водныя назвы Viešintas, Žalvė, Apša («Цякучае», «Зеленаватае», «Асінавае»), без уласьцівага мове селаў пераходу ž > z і š > s.
Недалёка ад іх, на тэрыторыі Літвы, уздоўж літоўска-латвійскай мяжы — азёры, назвы якіх таксама вызначаюцца як сялонскія: Zarasas, Vazajis, Zalvas, Zalvė[8].
Далей на ўсходзе вядомыя некалькі балцкіх гідронімаў «сялонскага» тыпу:
- назва ракі Вазуза[9] (на паўночным усходзе Смаленскай вобласьці, правы прыток Волгі) суадносіцца з назвай возера Важа (каля Мёраў, недалёка ад Вісятаў);
- рачная назва Сезельда (на Ніжнім Павоччы, са структурай як у гідроніма Ясельда) — з назвай ракі Сежа[10] (у басэйне Вазузы).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Топоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 479—482.
- ^ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 539.
- ^ V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 207—208, 296—289, 649, 890.
- ^ K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 504—507.
- ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. — С. 105, 137, 182, 185, 221—232, 295, 319.
- ^ Топоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 453—462.
- ^ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 546, 549.
- ^ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1980. С. 368, 392, 393.
- ^ В.Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 6.
- ^ В.Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988-1996. Москва, 1998. С. 301.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Moora, H. Pirmatnējā kopienas iekārta un agrā feodālā sabiedrība Latvijas PSR teritorijā. — Rīga, 1952.
- Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — 2-е издание. — М. — Л., 1938.
- История Латвийской ССР. Том 1. — Рига, 1952.
- Селы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 308.