Голядзь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Го́лядзьбалтамоўнае племя, якое паводле рускіх пісьмовых крыніцаў XIXII стагодзьдзяў, нясяляла вярхоўе ракі Протвы (на тэрыторыі сучасных Маскоўскай і Калускай абласьцей), паміж землямі вяцічаў і крывічаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая згадка пра голядзь датуецца 1058 годам. Паводле летапісаў, чарнігаўскі князь Сьвятаслаў Ольгавіч хадзіў на голядзь каля 1147 году. Да канца XII стагодзьдзя голядзь цалкам асымілявалі славянскія плямёны (галоўным чынам вяцічы).

Продкамі голядзі, магчыма, былі галінды, якія жылі ў Прыбалтыцы (яны згадваюцца яшчэ ў II стагодзьдзі Клаўдзіем Пталямэем). Яны далі імя мясцовасьці Галіндыі ва Ўсходняй Прусіі, у раёне Мазурскіх азёраў.

Тапаніміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цяперашні час у Дзьмітраўскім раёне Маскоўскай вобласьці існуе сяло з назвай Голядзі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]