Опса (возера)
Возера
Опса
Опса | |||||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
О́пса — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Акунёўкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 16 кілямэтраў на паўднёвы захад ад места Браслава. Плошча паверхні возера 0,93 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 580 м. Найбольшая глыбіня дасягае 20,2 м, сярэдняя складае 6, 1 м. Аб’ём вады 5,66 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 7,8 км.
На ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Опса.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катлавіна лагчыннага тыпу падзяляецца на 2 плёсы. Схілы вышынёй 15—18 мэтраў, у верхняй частцы разараныя. Шмат затокаў. Берагі вышынёй да 1 м, стромкія, пад хмызьняком, на поўдні нізкія, забалочаныя. Выспа 0,1 га. Дно на глыбіні 1,5—3 мэтру пясковае, да 8—10 м глеістае, ніжэй сапрапэлевае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае канал і выцякае ручай у возера Пагошчу. Зарастае да глыбіні 2,5 м. Прыбярэжная расьліннасьць пашыраецца ў паласе ад 10—15 да 30 мэтраў[1].
Каля возера вёскі Якавічы і Янулі. Праходзіць аўтамабільная дарога Р27 (Браслаў — Відзы — Паставы — Мядзел).
Флёра і фаўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У возеры водзяцца шчупак, лешч, карп, язь, плотка, карась, акунь, лінь ды іншыя віды рыбаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Богдзень І. Опса // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 43.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-136-5
- Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — 48 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-6434-56-6
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Опса (рас.), Глёбус Беларусі