Перайсьці да зьместу

Санта-Дамінга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Санта-Дамінга
гішп. Santo Domingo
Герб Санта-Дамінга
Дата заснаваньня: 1496
Краіна: Дамініканская Рэспубліка
Плошча: 104,44 км²
Вышыня: 14 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 965 040 чал.
шчыльнасьць: 9240,14 чал./км²
Тэлефонны код: 809, 829, 849
Паштовы індэкс: 10100
Геаграфічныя каардынаты: 18°28′35″ пн. ш. 69°53′36″ з. д. / 18.47639° пн. ш. 69.89333° з. д. / 18.47639; -69.89333Каардынаты: 18°28′35″ пн. ш. 69°53′36″ з. д. / 18.47639° пн. ш. 69.89333° з. д. / 18.47639; -69.89333
Санта-Дамінга на мапе Дамініканскай Рэспублікі
Санта-Дамінга
Санта-Дамінга
Санта-Дамінга
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://adn.gob.do/

Са́нта-Дамі́нга (па-гішпанску: Santo Domingo), раней Са́нта-Дамі́нга-дэ-Гусма́н (гішп. Santo Domingo de Guzmán) — сталіца і найвялікшы горад Дамініканскай Рэспублікі. Насельніцтва — 2 млн чал. (2022), плошча — 1502 км².

Санта-Дамінга заснаваны гішпанцамі ў 1496 року і ёсьць найстарэйшым з тае пары эўрапейскім паселішчам Амэрыкі, а таксама першай сталіцай гішпанскіх калёніяў Новага Сьвету (Генэрал-капітанства Санта-Дамінга). Тут паўсталі першыя ў Новым Сьвеце унівэрсытэт, катэдра, замак, кляштар і фартэцыя. Каляніяльная тэрыторыя места ўключаная ў сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО[1]. У 1936—1961 Санта-Дамінга меў назву Сьюдад Трухільё (гішп. Ciudad Trujillo) у гонар дыкататара Рафаэля Трухільё. Пасьля ягонага забойства вернутая ранейшая назва.

Санта-Дамінга — культурны, фінансавы, палітычны, камэрцыйны й прамысловы цэнтар Дамініканскай Рэспублікі. Таксама тут разьмешчаны галоўны марскі порт краіны.

  1. ^ Colonial City of Santo Domingo (анг.) World Heritage Convention. UNESCO. Праверана 20 красавіка 2023 г.