Перайсьці да зьместу

Пётар Кезгайлавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар Кезгайлавіч
лац. Piotar Kiezgajłavič / Kiezhajłavič

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1437
Род Кезгайлы
Бацькі Кезгайла Валімонтавіч
Алена

Пётар Кезгайлавіч (? — па 1437) — літоўскі баярын.

Геза або Кеза (Geso, Keso) і Гайла (Gailo) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гізель, Гесмонт; германскія імёны Geske, Giesel, Gismondus) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[3], германскага gaizá 'завостраны кій'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3]. Такім парадкам, імя Кезгайла азначае «жвавае кап’ё»[5].

Форма імя ў гістарычных крыніцах: Petro Kensgalowicz (9 красавіка 1437 году)[6]; her Knyssegalowitcz (1481 год)[7].

Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага. Меў братоў Міхайлу, Яна, Дабяслава, Бутрыма і, магчыма, Таліята.

Упамінаецца ў данацыйным дакумэнце 1437 году яго сваяка Станіслава Даўгайлы. Відаць, таксама ўпамінаецца ў лісьце 1481 году Яна Кезгайлы да вялікага магістра.

Няма зьвестак пра жонку і нашчадкаў.

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 110.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 567, 589.
  3. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 70.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  6. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 167.
  7. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 255.
  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4