Пятро Сіманенка
Пятро Сіманенка | |
па-ўкраінску: Петро Миколайович Симоненко | |
Лідэр Камуністычнай партыі Ўкраіны | |
---|---|
люты 1993 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Леанід Краўчук, Леанід Кучма, Віктар Юшчанка |
Папярэднік: | няма |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 жніўня 1952 (72 гады) Данецк, УССР, СССР |
Партыя: | Камуністычная партыя Ўкраіны |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Пятро Мікалаевіч Сіманенка (Сыманенка) (па-ўкраінску: Петро Миколайович Симоненко; нарадзіўся 1 жніўня 1952 году ў Данецку) — украінскі палітычны дзеяч, старшыня Камуністычнай партыі Ўкраіны. Народны дэпутат Украіны, лідэр фракцыі камуністаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 1 жніўня 1952 году ў Данецку (УССР, СССР). У 1974 годзе скончыў Данецкі політэхнічны інстытут. Працаваў у інстытуце «Донгіправуглемаш».
Удзел у выбарах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пятро Сіманенка зьяўляўся кандыдатам на пост прэзыдэнта Ўкраіны на выбарах 1999 і 2004 году. На выбарах 1999 году ён атрымаў падтрымку 5 849 077 галасоў выбаршчыкаў, альбо 22,24%, і разам зь Леанідам Кучмам трапіў у другі тур выбараў. Нягледзячы на падтрымку амаль ўсіх левых сілаў, у другім туры ён прайграў дзейснаму прэзыдэнту Кучме. Пятра Сіманенку падтрымалі 10 665 420 выбаршчыкаў, альбо 37,80%.[1]
На гэтых выбарах ён атрымаў падтрымку 1 396 135 галасоў выбаршчыкаў, альбо 4,97% (чацьвертае месца)[2] Найбольшую падтрымку ён атрымаў на поўдні ды ўсходзе Ўкраіны: за яго кандыдатуру прагаласавалі 10,60% выбаршчыкоў Днепрапятроўскай, 10,04% Хэрсонскай, 8,84% жыхароў Севастопалю. Найменш Пятра Сіманенку падтрымалі выбаршчыкі Заходняй Ўкраіны. Так, яго падтрымлі 0,53% выбаршчыкоў Тарнопальскай, 0,70% Івана-Франкоўскай, ды 0,83% Львоўскай вобласьці.
Пятро Сіманенка зарэгістраваны[3] Цэнтральнай выбарчай камісіяй Украіны як кандыдат ад блёку левых ды левацэнтрысцскіх сілаў.[4] У гэты блёк апрача камуністычнай партыі ўвайшлі таксама Сацыял-дэмакратычная партыя Ўкраіны (аб'яднаная), Усеўкраінскае аб'яднаньне левых «Справядлівасьць» ды Зьвяз левых сілаў. Па выніках выбараў Пятро Сіманенка атрымаў 872 877 галасоў выбаршчыкаў, альбо 3,54%[5] галасоў (шостае месца).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Результати голосування (укр.)
- ^ Результати голосування по Україні (укр.)
- ^ Вибори Президента України 17 січня 2010 року. Кандидати на пост Президента України Цэнтральная Выбарчая Камісія Ўкраіны (укр.)
- ^ Лідера КПУ Петра Симоненка висунуто єдиним кандидатом у Президенти України від Блоку лівих сил (укр.)
- ^ Старонка Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны па выбарах Прэзыдэнта Ўкраіны 2010 (укр.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пятро Сіманенка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Чырвоная мроя Сіманенкі(недаступная спасылка) — Артыкул ва «Украінскім Тыдні»
|
|
|
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Кавалеры ордэна Сяброўства (Расея)
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 2-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 3-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 4-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 5-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 6-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 7-га скліканьня