Перайсьці да зьместу

Нобэлеўская прэмія ў галіне хіміі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першы ляўрэат — Якаб Гэндрык вант Гоф

Но́бэлеўская прэ́мія ў галіне́ хі́міі (па-швэдзку: Nobelpriset i kemi) — узнагарода, якая штогод уручаецца Каралеўскай швэдзкай акадэміяй навук навукоўцам у розных галінах хіміі. Заснаваная разам з чатырма іншымі прэміямі ў 1895 годзе паводле тэстамэнту Альфрэда Нобэля. Упершыню ўручаная ў 1901 годзе галяндцу Якабу Гэндрыку вант Гофу.