Нобэлеўскія ляўрэаты родам зь Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

У сьпісе прыведзеныя ляўрэа́ты Но́бэлеўскай прэ́міі, якія нарадзіліся ці жылі ў Беларусі, але не абавязкова зьяўляюцца этнічнымі беларусамі[1].

Ляўрэаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нобэлеўская прэмія Рычард Фэйнман (1918—1988) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1965. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і эмігрантаў зь беларускіх губэрняў[1].

Нобэлеўская прэмія Сайман Кузьнец (1901—1985) — амэрыканскі эканаміст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы 1971. Нарадзіўся ў Пінску Берасьцейскай вобласьці.

Нобэлеўская прэмія Леанід Кантаровіч (1912—1986) — савецкі матэматык і эканаміст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы 1975. Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і выхадцаў зь беларускіх земляў.

Нобэлеўская прэмія Мэнахем Бэгін (1913—1992) — 7-ы прэм’ер-міністар Ізраілю (1977—1983), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1978. Нарадзіўся ў сям’і сакратара жыдоўскай грамады ў Бярэсьці.

Нобэлеўская прэмія Шэлдан Лі Глэшаў (нарадзіўся ў 1932 годзе) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1979. Нарадзіўся ў сям’і эмігрантаў зь Беларусі[1].

Нобэлеўская прэмія Аарон Клуг (1926—2018) — брытанскі хімік і біяфізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1982. Нарадзіўся ў Зэльве Гарадзенскай вобласьці[1] ці Жэльве(lt) (Летува).

Нобэлеўская прэмія Джэрам Айзэк Фрыдман (нарадзіўся ў 1930 годзе) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1990. Нарадзіўся ў Чыкага ў сям’і эмігрантаў з Расеі[1].

Нобэлеўская прэмія Шымон Пэрэс (1923—2016) — 9-ы прэзыдэнт Ізраілю (2007—2014), прэм’ер-міністар Ізраілю (1984—1986, 1995—1996), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1994. Нарадзіўся ў Вішневе Менскай вобласьці.

Нобэлеўская прэмія Іцхак Рабін (1922—1995) — прэм’ер-міністар Ізраілю (1974—1977, 1994—1995), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1994. Нарадзіўся ў Ерусаліме у сям’і ўкраінца і Розы Коэн з Магілёву.

Нобэлеўская прэмія Марцін Льюіс Пэрл (1927—2014) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1995. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і выхадца з Пружаны Берасьцейскай вобласьці.

Нобэлеўская прэмія Фрэдэрык Райнэс (1918—1998) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1995. Нарадзіўся ў Нью-Джэрзі ў сям’і выхадцаў зь беларускіх земляў[1].

Нобэлеўская прэмія Элан Джэй Гігер (нарадзіўся ў 1936 годзе) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 2000. Нарадзіўся ў Аёве ў сям’і выхадца зь Віцебску[1].

Нобэлеўская прэмія Жарэс Алфёраў (1930—2019) — савецкі і расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 2000. Нарадзіўся ў Віцебску.

Нобэлеўская прэмія Сьвятлана Алексіевіч (нарадзілася ў 1948 годзе) — беларуская расейскамоўная пісьменьніца, нарадзілася ў Станіслававе ў сям’і беларуса і ўкраінкі. Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2015 року.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё Герасіменка, Алесь (24 сьнежня 2009) Нашы нобэлеўскія ляўрэаты. Generation.byПраверана 3 сьнежня 2015 г.