Марк Шагал
Марк Шагал | |
Марк Шагал. 4 ліпеня 1941. Фота Carl Van Vechten | |
Імя пры нараджэньні | Мойша Захаравіч Шагал |
---|---|
Дата нараджэньня | 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1887 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 сакавіка 1985[1][2][3][…] (97 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | школа Званцавай |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс |
Псэўданімы | Shagal, Moishe[7] |
Сябра ў | Нацыянальны камітэт французскай гравюры[d], Каралеўская акадэмія мастацтваў, Каралеўская флямандзкая акадэмія навук і мастацтваў Бэльгіі[d] і Акадэмія прыгожых мастацтваў[d] |
Жанры | авангард, анімалістычнае малярства[d][4], пэйзаж[4], партрэт[4] і рэлігійнае мастацтва[d][4] |
Плынь | авангардызм |
Працы | Я і вёска (1911) |
Пад уплывам | Ніко Пірасмані[d][8], Поль Гаген[9], Паблё Пікаса[9], Анры Матыс[9] і Марыя Прымачэнка[10] |
Узнагароды | |
Сайт | marcchagall.com (фр.) (анг.) |
Марк Заха́равіч Шага́л (па-француску: Marc Chagall, 7 ліпеня [ст. ст. 25 чэрвеня] 1887 — 28 сакавіка 1985) — беларускі і францускі мастак. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў эўрапейскага авангарднага мастацтва XX ст.
Жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і Хацкеля (Захара) і Фейгі-Іты Шаґал. Пачатковыя заняткі па маляваньні меў у Школе жывапісу і малюнка Юдэля Пэна (1906).
У 1907 паехаў у Санкт-Пецярбург. У 1907—1908 гадах вучыўся ў Малявальнай школе Таварыства заахвочваньня мастакоў і малявальных клясах С. Зайдэнбэрга, а ў 1909—1910 — у Прыватнай мастацкай школе Званцавай пад кіраўніцтвам Льва Бакста. Здолеў прадаць калекцыянэру й мэцэнату Максіму Вінавэру дзьве карціны, атрымаў ад яго стыпэндыю на навучаньне ў Парыжы (з 1910).
У Парыжы наведваў акадэміі La Palette і Grande Chaumiére. Жыў у асяродзьдзі мастакоў-авангардыстаў у інтэрнаце «Вулей» (La Ruche) на Манпарнасе. Падтрымоўваў знаёмствы з Гіёмам Апалінэрам, Фэрнанам Лежэ, Андрэ Сальмонам, Рабэрам Дэлёнэ, Жанам Мецэнжэ, Блезам Сандрарам. У гэты час пачынаецца першая сур’ёзная зацікаўленасьць ягонай творчасьцю. У 1914 у Бэрліне павінная адбыцца ягоная першая пэрсанальная выстава.
Перад пачаткам Першае сусьветнае вайны прыехаў ў Віцебск. Калі фронт наблізіўся, зьехаў у 1916 у Петраград. У 1918 прызначаны камісарам Віцебскага губэрнскага аддзела народнае адукацыі. Стварыў, а пазьней і ўзначаліў Віцебскую народную мастацкую школу (потым Першая народная мастацкая вучэльня). Запрасіў на працу ў Віцебск мастакоў-авангардыстаў, м. інш. Казімера Малевіча.
У 1920 зьехаў у Маскву, працаваў у Дзяржаўным жыдоўскім Камэрным тэатры (1920—1922). Займаўся тэатральным мастацтвам — стварэньнем дэкарацыяў і дызайнам касьцюмаў, сцэнаграфіяй.
У 1922 зьехаў у Бэрлін, адтуль у 1923 у Парыж. Захапіўся гравюрай і літаграфіяй. У 1923—1931 па замове Амбруаза Валяра выканаў некалькі цыклаў гравюраў да басьняў Ляфантэна, «Мёртвых душаў» Гогаля, да Бібліі.
У 1937 атрымаў францускае грамадзянства.
У 1941—1948 жыў у ЗША й Мэксыцы.
У пасьляваенны пэрыяд займаўся таксама манумэнтальным мастацтвам. Стварыў вітражы для касьцёлаў у Мэцы і Рэймсе (Францыя), Цюрыху (Швэйцарыя), для Габрэйскага ўнівэрсытэту (Ерусалім). Зрабіў мазаікі і габэлены для Парлямэнту Ізраілю ў Ерусаліме, пано для Мэтраполітэн-опэры ў Нью-Ёрку (ЗША), пляфоны для Гранд-опэры ў Парыжы (Францыя).
Найбольш вядомы як жывапісец. Ягонае мастацтва вызначалася яркаю асаблівасьцю. Стварыў індывідуальны фантастычны стыль. Прадстаўлены ва ўсіх буйнейшых музэях сьвету.
Ганаровы доктар унівэрсытэтаў Глазга, Брандыс (Масачусэтс, ЗША), Нотр-Дам (Індыяна, ЗША). Ганаровы сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і пісьменства (1959). Кавалер Вялікага крыжа Ганаровай легіі (1978).
Памёр у горадзе Сэн Поль дэ Ванс (Францыя). Пахаваны на мясцовых могілках.
Да канца жыцьця ў ягонай творчасьці назіраліся «віцебскія» матывы.
Пісаў вершы на ідыш. На беларускую мову іх пераклаў Рыгор Барадулін[11].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Аўтапартрэт, 1914
-
Чырвоная аголеная
8 лютага 2012 году на лёнданскім аўкцыёне Christie’s за 650 000 долараў Белгазпрамбанкам у рамках карпаратыўнай праграмы «Мастакі Парыскай школы — выхадцы Беларусі» была выкуплена карціна «Закаханыя» (1981). Карціна стала першай жывапіснай працай на Радзіме мастака, да гэтага творчасьць Марка Шагала ў Беларусі была прадстаўлена толькі некалькімі літаграфіямі ў Віцебску[12]. Пазьней карпаратыўную калекцыю папоўнілі іншыя творы Шагала[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Marc Chagall (нід.)
- ^ Marc Chagall (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ Marc Chagall // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ^ а б в г д RKDartists (нід.)
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ электронная кніга
- ^ https://mix-n-match.toolforge.org/#/entry/115934037
- ^ https://www.theartstory.org/artist/pirosmani-niko/
- ^ а б в https://www.theartstory.org/artist/chagall-marc/
- ^ https://news.artnet.com/art-world-archives/maria-prymachenko-3-things-2083134
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ^ TUT.BY: Картины Шагала и Сутина возвращаются в Беларусь
- ^ Шагал Марк
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскай губэрні
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Францыі
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Ганаровыя дактары Габрэйскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме
- Беларускія мастакі
- Францускія мастакі і мастачкі
- Беларусы ў Францыі
- Беларускія жыды
- Марк Шагал