Лэнд-ліз
Лэнд-ліз (па-ангельску: Lend-Lease ад lend — «пазычаць» і lease — «здаваць у арэнду»), афіцыйна «Закон аб спрыяньні абароне Злучаных Штатаў»[1] — дзяржаўная праграма, паводле якой ЗША пастаўлялі Францыі, Вялікабрытаніі, Кітаю, а пазьней СССР і іншым хаўрусьнікам у Другой сусьветнай вайне харчаваньне, нафтапрадукты, боепрыпасы, мэдыкамэнты і тэхніку: машыны, караблі, самалёты ды іншае ўзбраеньне. Праграма працягвалася з сакавіка 1941 року да верасьня 1945. Большая частка дапамогі аказвалася бескаштоўна, пэўныя віды тэхнікі (караблі) па вайне былі вернутыя. Са свайго боку ЗША атрымала права арэнды вайсковых і марскіх базаў на тэрыторыі хаўрусьнікаў у ваенны пэрыяд.
Агулам было аказана матэрыяльнай дапамогі на суму 50,1 мільярдаў $ (у цэнах 2016 року — 659 мільярдаў), альбо 17% усіх ваенных выдаткаў ЗША[2] Зь іх $31,4 мільярды атрымала Брытанія, $11,3 млрд — Савецкі Саюз, $3,2 мільярды — Францыя, $1,6 мільярдаў — Кітай, рэшта $2,6 мільярдаў — іншыя аліянты. Адваротныя ўмовы лэнд-лізу ўключалі такія паслугі, як арэнда авіябазаў для ЗША і склалі $7,8 млрд; паслугі на $6,8 мільярдаў зь іх аказалі Вялікабрытанія і Садружнасьць. Паводле ўмоваў пагадненьня прадугледжвалася карыстаньне сродкамі да вяртаньня ці зьнішчэньня, аднак практычна ЗША была вернутая нязначная частка перададзенага абсталяваньня. Пастаўкі, якія прыйшлі пасьля сканчэньня дзеяньня праграмы лэнд-лізу, былі прададзеныя Вялікабрытаніі па заніжаным кошце £1,075 мільярдаў і па прадастаўленай Злучанымі Штатамі доўгатэрміновай пазыцы.
Запускам гэтай праграмы ЗША спыніла прытрыманьне фактычнага нэўтралітэту і зрабіла рашучы крок ад палітыкі неўварваньня, якая дамінавала ў замежных стасунках дзяржавы з 1931 року(en).
Падобную ж праграму пад назовам «Мільярдны падарунак і ўзаемадапамога(en)» ў меншых памерах адкрывала і Канада. Па праграме Вялікабрытаніі і хаўрусьнікам быў перададзены 1 мільярд даляраў і абсталяваньне і паслугі на суму $3,4 мільярды[3][4].
Перадумовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля падзеньня Францыі ў чэрвені 1940 року Брытанская садружнасьць і імпэрыя апынуліся адзінымі, хто ваяваў супраць Нямеччыны й Італіі, да італьянскага ўварваньня ў Грэцыю. Брытанія разьлічвалася за матэрыялы золатам паводле прадугледжанае Актамі пра нэўтралітэт ЗША палітыкі «плаці і забірай(en)», тым ня меней да 1941 ейны залаты запас падышоў да сканчэньня[5].
У гэты ж час урад ЗША пачаў падрыхтоўку да глябальнае вайны, упершыню ўвёўшы ў мірны час прызыў і ў пяць разоў павялічыўшы абаронны бюджэт (з $2 да $10 млрд)[6]. Калі ў Вялікабрытаніі пачалася нястача грошай, зброі й іншага абсталяваньня, прэм’ер-міністар Ўінстан Чэрчыль стаў прысьпешваць прэзыдэнта Франкліна Рузвэльта наконт дапамогі ЗША. Рузвэльт быў ахвотны трымацца дадзеных Брытаніі абяцаньняў, аднак быў зьвязаны грамадзкім меркаваньнем і Актамі пра нэўтралітэт, якія забаранялі продаж у крэдыт узбраеньня ці прадастаўленьня пазыкаў ваюючым дзяржавам, таму прапанаваў ідэю «лэнд-лізу».
У верасьні 1940, падчас бітвы за Брытанію, брытанскі ўрад накіраваў у ЗША місію Тызарда[7]. Мэтаю Брытанскай тэхнічна-навуковай місіі было выкарыстаньне прамысловых магутнасьцяў дзеля эксплюатацыі вайсковага патэнцыялу навукова-досьледных працаў, праведзеных у Вялікабрытаніі перад вайной, аднак якія цяпер не маглі быць рэалізаваныя тамака з-за актуальных патрэбаў войска. Брытанцы прывезьлі праекты магнэтрону, дэтанатара-таймэра(en), дэталяў рэактыўнага рухавіку Фрэнка Ўітла, мэмарандуму Фраша — Паерльса з апісаньнем магчымасьці рэалізацыі атамнае бомбы[8] ды мноства іншых вынаходніцтваў і досьледных асобнікаў, напрыклад ракеты, кампрэсары, гіраскапічныя прыцэлы, прылады выяўленьня падлодак, самазачыняльныя паліўныя бакі і плястычная выбухоўка.
У сьнежні 1940 року прэзыдэнт ЗША Рузвэльт абвясьціў, што ЗША становіцца «Арсэналам дэмакратыі», і прапанаваў прадаваць амуніцыю Вялікабрытаніі і Канадзе. Моцны супраціў ізаляцыяністаў, якія лічылі Другую сусьветную вайну пераважна эўрапейскім канфліктам і асьцерагаліся ўцягваньня ў яго ЗША, з часам зьменшыўся, калі амэрыканцы пачалі ўхваляць падтрымку Брытаніі супраць Нямеччыны безь непасрэднага ўдзелу ў вайне[9]. Таксама фармаваньню грамадзкай думкі паспрыяла прапаганда, якая паказвала разбурэньні брытанскіх местаў у апэрацыі «Blitz» і асабліва прадстаўленьне барбарскіх учынкаў немцаў падчас захопу Францыі.
Рузвэльт разумеў, што пасьля дзесяцігодзьдзя нэўтралітэту пераходзіць да падтрымкі аднаго з бакоў трэба паступова, тым болей што немцы ў той час былі найбольшай нацыяй краіны. ЗША не зьбіралася ўступаць у вайну, дапамагаючы толькі матэрыяльна. У лютым 1941 54% амэрыканцаў у апытаньні Гэлапа выказаліся за аказаньне дапамогі брытанцам без канкрэтызацыі, 15% — з умовай «калі гэта не давядзе нас да вайны» ці «калі брытанцы абяцаюць нам за гэта бясьпеку»; супраць прапановы прэзыдэнта выказаліся 22% рэспандэнтаў. Найбольшую апазыцыю Закону пра лэнд-ліз выказвалі ў Кангрэсе рэспубліканцы, якія называлі праект «якім-кольвек найбліжэйшым крокам нацыі ў бок уцягваньня ў вайну за мяжой». 9 лютага 1941 року на галасаваньні ў Палаце прадстаўнікоў за прыняцьце закону выказаліся 238 прадстаўнікоў Дэмакратычнае партыі (25 — супраць) і 24 рэспубліканцы (135 супраць)[10]. Галасаваньне ў Сэнаце паказала падобныя вынікі: 49 дэмакратаў і 10 рэспубліканцаў «за», 13 і 17 адпаведна «супраць»[11].
11 сакавіка закон пра лэнд-ліз быў падпісаны Рузвэльтам. Ён дазваляў «прадаваць, перадаваць у валоданьне, мяняць, аддаваць у арэнду, даваць пазыку ці інакш выдаваць любую маёмасьць любому ўраду [абарону якога прэзыдэнт лічыць жыцьцёва неабходным дзеля абароны Злучаных Штатаў]». У красавіку гэтая палітыка была пашыраная на Кітай[12], а ў кастрычніку — на Савецкі Саюз. У канцы кастрычніка Рузвэльт ухваліў дапамогу Брытаніі па лэнд-лізе ў памеры $1 млрд даляраў ЗША.
Таксама ў 1940 року было прынятае пагадненьне «Эсьмінцы за базы», паводле якога 50 амэрыканскіх эсьмінцаў былі перададзеныя каралеўскаму флёту Вялікабрытаніі і Канады ў абмен за права базаваньня ў Карыбскім рэгіёне. Чэрчыль таксама надаў ЗША вайсковыя базы на Бэрмудах і Ньюфаўндлэндзе.
Дапамога
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кошт матэрыялаў, прадастаўленых ЗША іншым краінам-хаўрусьніцам[13].
Краіна | Кошт, млн $ | Краіна | Кошт, млн $ |
---|---|---|---|
Брытанская імпэрыя і Садружнасьць | 31 387,1 | Бразылія | 372,0 |
Савецкі Саюз | 10 982,1 | Мэксыка | 39,2 |
Францыя і калёніі | 3223,9 | Чылі | 21,6 |
Кітай | 1627,0 | Пэру | 18,9 |
Нідэрлянды і калёніі | 251,1 | Калюмбія | 8,3 |
Бэльгія | 159,5 | Эквадор | 7,8 |
Грэцыя | 81,5 | Уругвай | 7,1 |
Нарвэгія | 47,0 | Куба | 6,6 |
Турэччына | 42,9 | Балівія | 5,5 |
Югаславія | 32,2 | Вэнэсуэла | 4,5 |
Саудаўская Арабія | 19,0 | Гватэмала | 2,6 |
Польшча | 12,5 | Парагвай | 2,0 |
Лібэрыя | 11,6 | Дамініканская рэспубліка | 1,6 |
Іран | 5,3 | Гаіці | 1,4 |
Этыёпія | 5,3 | Нікарагуа | 0,9 |
Ісьляндыя | 4,4 | Сальвадор | 0,9 |
Ірак | 0,9 | Гандурас | 0,4 |
Чэхаславаччына | 0,6 | Коста-Рыка | 0,2 |
Агулам | 48 395,4 |
Значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дапамога па лэнд-лізе Брытаніі і хаўрусьнікам у 1941 року была нязначнай, толькі ў наступныя гады яна аказала ўплыў на вынікі бітваў з ворагам. У 1943—1944 роках па лэнд-лізе была пастаўленая чвэрць усіх вайсковых паставак Вялікабрытаніі.
Лэнд-ліз працягваўся нават пасьля поўнамаштабнага задзеяньня амэрыканскіх войскаў у Эўропе і на Ціхім акіяне ў 1943—1944 роках. Да гэтага часу большасьць хаўрусьнікаў мелі даволі ўласнага ўзбраеньня першай лініі (напрыклад, танкі ці авіяцыю), аднак па лэнд-лізе ў значных аб’ёмах пастаўляліся аўтамабілі, чыгуначнае абсталяваньне й іншыя лягістычныя матэрыялы[14].
Значнасьць дапамогі можна ацаніць, улічваючы эканамічныя перакосы, выкліканыя вайной. Большасьць краінаў-удзельніц вайны былі вымушаныя сканцэнтравацца на вытворчасьці зброі ў шкоду дапаможным таварам ня першай неабходнасьці, што выклікала іх непазьбежную недастачу. Так, СССР значна залежаў ад чыгуначных перавозак, аднак з-за вайны вытворчасьць чыгуначнага абсталяваньня была практычна спыненая. За ўсю вайну было выпушчана толькі 446 лякаматываў[15], зь якіх у пэрыяд паміж 1942 і 1945 рокамі было збудавана ўсяго 92[16]. Па лэнд-лізе ў Савецкі Саюз было пастаўлена 92,7% чыгуначнага абсталяваньня ваеннага часу[14], у тым ліку 1911 лякаматываў і 11 225 вагонаў[17]. На пачатак вайны СССР меў ня меней за 20 000 лякаматываў і паўмільёну вагонаў[18].
Акрамя таго, лягістычную падтрымку савецкіх вайскоўцаў забясьпечвалі сотні тысячаў пастаўленых з ЗША грузавікоў. Да 1945 року амаль траціна ўсіх грузавікоў Чырвонай арміі была сабраная ў ЗША. Найлепшымі грузавымі мадэлямі на Ўсходнім фронце былі ¾-тонны Dodge ды 2½-тонны Studebaker. Таксама крытычна важнымі былі пастаўкі амэрыканскага тэлефоннага дроту, алюміну, тушонкі і вопраткі[19].
Па лэнд-лізе Савецкі Саюз атрымаў і вялізную колькасьць зброі і боепрыпасаў. Вайскова-паветраныя сілы атрымалі 18 700 самалётаў, што складала каля 30% савецкай вытворчасьці ў ваенны час[14]. Большасьць танкавых войскаў мелі ўласныя савецкія мадэлі танкаў, аднак і ЗША перадала Савецкаму Саюзу каля 7000 сваіх асобнікаў.
Пастаўкі ЗША ў СССР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу].]]
Амэрыканскія пастаўкі ў СССР падзеленыя на наступныя фазы:
- «да-лэнд-лізавыя» з 22 чэрвеня 1941 да 30 верасьня 1941 (аплочваныя золатам і мінэраламі)
- першы пратакольны пэрыяд з 1 кастрычніка 1941 да 30 чэрвеня 1942 (падпісаны 7 кастрычніка 1941)[20], гэтыя матэрыялы вырабляліся і дастаўляліся Вялікабрытаніяй па крэдыце ЗША.
- другі пратакольны пэрыяд з 1 ліпеня 1942 да 30 чэрвеня 1943 (падпісаны 6 кастрычніка 1942)
- трэці пратакольны пэрыяд з 1 ліпеня 1943 да 30 чэрвеня 1944 (падпісаны 19 кастрычніка 1943)
- чацьвёрты пратакольны пэрыяд з 1 ліпеня 1944 (падпісаны 17 красавіка 1945), фармальна скончыўся 12 траўня 1945, аднак пастаўкі працягваліся дзеля вайны зь Японіяй (у якую СССР увайшоў 8 жніўня 1945) да 2 верасьня 1945 — капітуляцыі Японіі. 20 верасьня 1945 былі спыненыя ўсе пастаўкі па лэнд-лізе.
Пастаўкі зьдзяйсьняліся Арктычнымі канвоямі, па Пэрсыдзкім калідоры і празь Ціхі акіян. Арктычны шлях быў найкарацейшы і наўпроставы, аднак і найбольш небясьпечны. Па ім у СССР паступіла 3 964 000 тонаў тавараў; 7% згінулі, астатнія 93% былі дастаўленыя[21]. Гэты аб’ём склаў 23% усяе ваеннае дапамогі СССР. Пэрсыдзкі калідор быў найдаўжэйшым і ня дзейнічаў да сярэдзіны 1942 року. Пасьля гэтага па ім паступіла 4 160 000 тонаў рэчаў, 27% ад агульнае колькасьці[21]. Урэшце, Ціхаакіянскі маршрут быў адчынены ў жніўні 1941, аднак з пачаткам ваенных дзеяньняў між Японіяй і ЗША дастаўка па ім ускладнілася. Паколькі Японія і СССР вытрымлівалі палітыку нэўтралітэту, дастаўкі адбываліся толькі савецкімі караблямі і толькі невайсковых тавараў[22]. Тым ня меней, гэткім чынам паступілі 8 244 000 тон тавараў, 50% агульнае колькасьці[21].
Агульны кошт матэрыялаў, пастаўленых ЗША па лэнд-лізе, склаў $11 мільярдаў: больш за 400 000 джыпаў і грузавікоў; 12 000 адзінак бранятэхнікі (у тым ліку 7000 танкаў, каля 1386[23] зь якіх былі M3 Lee і 4102 — M4 Sherman)[24]; 11 400 самалётаў (зь іх 4719 Bell P-39 Airacobra)[25]; 1,75 мільёнаў тонаў харчаваньня.
з 1 кастрычніка 1941 року да 31 траўня 1945 ЗША паставілі Савецкаму Саюзу наступнае: 427 284 грузавікі, 13 303 баявых машынаў, 35 170 матацыклаў, 2328 артылерыйскіх прыладаў, 2 670 371 тонаў нафтапрадуктаў, 4 478 116 тонаў харчовых прадуктаў (тушонкі, цукру, мукі, солі й інш.), 1911 паравозаў, 66 дрызінаў, 9920 вагонаў-плятформаў, 1000 вагонаў-самазвалаў, 120 вагонаў-цыстэрнаў, 35 цяжкіх грузавых вагонаў. Пастаўленае ўзбраеньне (боепрыпасы, артылерыйскія снарады, міны, выбуховыя прылады) складалі 53% агульнай вытворчасьці ЗША[14]. У адным выпадку з комплексу «Рывэр Руж(en)» кампаніі Ford у СССР быў цалкам перанесены завод па вытворчасьці шынаў.
Пастаўкі Вялікабрытаніі ў СССР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Неўзабаве па нападзе Нямеччыны на СССР з Брытаніі праз Арктыку выправіўся першы ангельскі канвой з дапамогай, які ў верасьні дасягнуў Мурманску. Ён прывёз 40 летакоў Hawker Hurricane і 550 мэханікаў і пілётаў 151-й каралеўскай эскадральлі(en) дзеля неадкладнага пачатку баявых вылетаў і трэніроўкі савецкіх пілётаў. У лістападзе брытанцы вярнуліся на радзіму пасьля эскартаваньня савецкіх бамбавікоў, страціўшы адзін самалёт у абмен на 14 зьбітых нямецкіх і завяршыўшы трэніроўку савецкіх пілётаў і мэханікаў. Гэта быў першы з гэтак званых Арктычных канвояў у Мурманск і Архангельск; назад караблі везьлі золата, якім СССР разьлічваўся з ЗША.
У канцы 1941 року пастаўкі танкаў «Матыльда», «Валентайн» і «Тэтрарх» складалі толькі 6,5% агульнай танкавае моцы Савецкага Саюзу, аднак дзеля брытанскіх сярэдніх і цяжкіх танкаў у Чырвонай арміі дасягнула 25%[26][27]. Ужо 20 лістапада 1941 року брытанскія танкі ў складзе 138-га асобнага танкавага батальёну ўзялі ўдзел у бітве на Валжанскім вадасховішчы[28], а пад Масквой іхняя дзеля ў агульнай колькасьці цяжкіх і сярэдніх танкаў у сьнежні 1941 року склала ад 30 да 40%[29][30]
Вялікая колькасьць «Чэрчыляў», «Матыльдаў» ды «Валентайнаў» была пастаўленая ў СССР разам з амэрыканскімі «M3 Lee» пасьля таго, як яго адклікалі з Афрыканскага фронту, спынілі вытворчасьць (1942) і вывелі з брытанскіх войскаў (1943)[31]. «Чэрчылі», дастаўленыя арктычнымі канвоямі, удзельнічалі ў бітвах пад Ленінградам і Курскам[32][33], а тыя, што прыйшлі пэрсыдзкім калідорам, ваявалі на Каўкаскім фронце. З чэрвеня 1941 да траўня 1945 пастаўкі Вялікабрытаніі ў СССР склалі:
- >3000 «Ўраганаў»
- >4000 іншых летакоў
- 27 караблёў
- 5218 танкаў
- >5000 супрацьтанкавых гарматаў
- 4020 машын хуткай дапамогі і грузавых аўтамабіляў
- 323 браневікоў
- 2560 унівэрсальных бронетранспартэраў
- 1721 матацыкль
- авіяцыйныя рухавікі коштам £1,15 мільярдаў
- 600 радараў і гідралякатараў
- сотні карабельных гарматаў
- 15 мільёнаў пар ботаў
Разам з харчаваньнем і мэдыкамэнтамі агульная вага паставак склала 4 млн тонаў. У адпаведнасьці з Ангельска-савецкім пагадненьнем пра вайсковыя пастаўкі 27 чэрвеня 1942 уся вайсковая дапамога Вялікабрытаніі Савецкаму Саюзу ў часе вайны аказвалася бескаштоўна[34].
Адваротны лэнд-ліз
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пастаўкі абсталяваньня і паслугаў у Злучаныя Штаты Амэрыкі называліся адваротным лэнд-лізам. Хаўрусьнікі перадалі ЗША матэрыялаў на суму $8 мільярдаў, 90% зь якіх прыходзілася на дзелю Брытанскай імпэрыі[35]. Сярод паставак былі санітарная машына Austin K2/Y, брытанскія авіяцыйныя сьвечы запальваньня для Boeing B-17 Flying Fortress[35], маторныя баркасы Fairmile B канадзкай вытворчасьці дзеля проціпадводнай вайны, фотаразьведвальныя летакі Mosquito ды індыйскія нафтапрадукты[36]. Аўстралія і Новая Зэляндыя пастаўлялі амэрыканскім войскам на Ціхім акіяне харчаваньне[35][37]. Дапамога ад СССР, хоць і была мізэрнай у параўнаньні з гэтым, аднак уключала 300 000 тонаў хрому і 32 000 тоны манганавай руды, а таксама драўніну, золата і плятыну[38].
Канадзкія пастаўнікі хаўрусьнікам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Менш вядомыя ў гісторыі факты паставак па лэнд-лізе Вялікабрытаніяй ды ейнымі дамініёнамі і калёніямі.
«Канадзкай вэрсіяй» лэнд-лізу была «Ўзаемадапамога»[39]. Цягам вайны Канада перадала ў дарунак Брытаніі рэчаў на суму $3,5 мільярды плюс безадсоткавы крэдыт у $1 мільярд; гэтыя грошы Вялікабрытанія скарыстала на набыцьцё харчаваньня і ваенных аснадаў[40][41][42]. Адразу па вайне Канада таксама дала ў доўгатэрміновую пазыку Вялікабрытаніі $1,2 мільярды; сплачаныя яны былі да 2006 року[43]
Дзеля хуткага перакіданьня брытанскіх зьнішчальнікаў і бамбавікоў Вялікабрытанія перадала па лэнд-лізе Канадзе авіябазу Каралеўскіх ВПС «Гандэр»(en) ў міжнародным аэрапорце «Гандэр»(en) на 99 гадоў[44]. Калі Ньюфаўндлэнд у 1949 року стаў дзясятай правінцыяй Канады, авіябаза стала непатрэбнай.
Таксама Рузвэльт дазволіў дзеля паставак у Вялікабрытанію, Кітай і Савецкі Саюз па лэнд-лізе набываць неабходныя матэрыялы ў Канадзе, хоць большасьць паставак, вядома, складалі тавары амэрыканскай вытворчасьці[45].
Пагашэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кангрэс не дазваляў пастаўкі ў падарунак пасьля канчатковай даты дзеяньня лэнд-лізу, таму ЗША брала за іх аплату, хоць і з 90% зьніжкай. 2 верасьня 1945, калі дамова лэнд-лізу была перарваная, у Вялікабрытаніі ці ў дарозе яшчэ заставаліся недастаўленыя тавары, некаторыя зь якіх Вялікабрытанія хацела пакінуць сабе ў паваенны пэрыяд. У 1946 року між Брытаніяй і ЗША была заключаная яшчэ адна дамова лэнд-лізу. Рэчы, якія засталіся ў Вялікабрытаніі, былі прададзеныя за 10% намінальнага кошту, а выплаты былі разьбітыя на 50 штогадовых плацяжоў з 1951 року і зь пяцьцю гадамі адтэрміноўкі пры 2%-й стаўцы[46]. Апошні плацёж сумаю $83,3 мільёны (£42,5 мільёны) адбыўся 29 сьнежня 2006 (з улікам дазволеных пяці гадоў адтэрміноўкі і аднаго звыш).
ЗША не найстойвала на сплаце пазыкаў з боку СССР, хоць гэта і прадугледжвала безадсоткавая дамова лэнд-лізу. Ад СССР паводле ўмоваў зваротнага лэнд-лізу ЗША атрымала пастаўкі на суму $2 млн, пераважна ў форме пасадкі, абслугоўваньня і запраўкі транспартных судзінаў; таксама ў ЗША паступіла пэўная частка станкоў і рэдкіх мінэралаў. Па сканчэньні вайсковых дзеяньняў ЗША запатрабавала ў пагашэньне $1,3 млрд, але атрымала ад СССР толькі $170 млн. Спрэчка заставалася неразьвязанай да 1972 року, калі ЗША прынялі прапанову СССР сплаціць $722 млн за пастаўкі зерня з ЗША і сьпісаньнем рэшты доўгу. У вайну СССР паставіў невядомую колькасьць рэдкіх мінэралаў як сродак безадсоткавага пагашэньня лэндлізу, частка гэтых паставак была перахопленая немцамі. У траўні 1942 року быў патоплены HMS Edinburgh, які перавозіў 4,5 тоны савецкага золата для скарбніцы ЗША. У чэрвені 1942 на шляху з канадзкага Галіфаксу ў Нью-Ёрк быў патоплены SS Port Nicholson, які меркавана перавозіў савецкую плятыну, золата і прамысловыя дыямэнты[47].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ebbert, Jean, Marie-Beth Hall & Beach, Edward Latimer. Crossed Currents. — С. 28.
- ^ McNeill. America, Britain and Russia. — С. 778.
- ^ Granatstein, J.L. Canada's War: The Politics of the Mackenzie King Government, 1939-1945. — 1990. — С. 315.
- ^ Crowley, Leo T. Lend-Lease // Walter Yust, ed. 10 Eventful Years. — Chicago: Encyclopædia Britannica Inc, 1947. — С. 1:520, 2:858-860.
- ^ Allen 1955, pp. 807—912.
- ^ 17 Billion Budget Drafted; Defense Takes 10 Billions // The New York Times. — 28 December 1940.
- ^ Briefcase 'that changed the world' (анг.) // BBC News, 5 February 2007 г. Праверана 14 верасьня 2016 г.
- ^ The Proximity Fuze Whose Brainchild? // United States Naval Institute Proceedings. — September 1968.
- ^ Kimball 1969
- ^ Dorris, Henry. No Vital Changes // The New York Times. — 9 February 1941.
- ^ Hinton, Harold B. All Curbs Downed // The New York Times. — 9 March 1941.
- ^ Weeks 2004, p. 24.
- ^ Wolfgang Schumann (et al.). Deutschland im Zweiten Weltkrieg. — 3. — Berlin: Akademie-Verlag, 1982. — С. 468.
- ^ а б в г Weeks 2004, p. 9.
- ^ Russian historian: Importance of Lend-Lease cannot be overestimated. Russia Beyond the Headlines. Праверана 14 верасьня 2016 г.
- ^ Hill, Alexander. The Great Patriotic War of the Soviet Union, 1941-45: A Documentary Reader. — С. 188.
- ^ Weeks 2004, p. 146.
- ^ Russia and Serbia, A Century of Progress in Rail Transport (анг.) A Look at Railways History in 1935 and Before. Open Publishing (July 2008). Праверана 9 чэрвеня 2016 г.
- ^ Weeks 2004, p. 107.
- ^ The United States at war; development and administration of the war program by the federal government. — Bureau of the Budget, 1946. — С. 82.
- ^ а б в Kemp p235
- ^ Troshina, Olga (25 сьнежня 2008) Sea routes of Soviet lend-lease (анг.). Sputnik. Праверана 15 верасьня 2016 г.
- ^ Zaloga (Armored Thunderbolt) p. 28, 30, 31
- ^ Section IIIB // Lend-Lease Shipments: World War II. — Office, Chief of Finance, War Department, 31 December 1946. — С. 8.
- ^ Hardesty 1991, p. 253.
- ^ Krivosheev G.F. Soviet Casualties and Combat Losses in the Twentieth Century. — London: Greenhill Books, 1997. — 252 с. — ISBN 978-1853672804
- ^ Супрун, Михаил Ленд-лиз и северные конвои, 1941—1945. — М.: Андреевский флаг, 1997. — 358 с. — ISBN 5-85608-081-5
- ^ Secret Cipher Telegram. From: 30 Military Mission. To: The War Office. Recd 11/12/41. TNA WO 193/580
- ^ British “Lend-Lease” Tanks and the Battle for Moscow, November–December 1941 // The Journal of Slavic Military Studies. — Taylor & Francis, 2006. — В. 2. — Т. 19. — DOI:10.1080/13518040600697811
- ^ Бирюков, Николай Танки — фронту! Записки советского генерала. — Смоленск: Русич, 2005. — 57 с. — ISBN 978-5813806612
- ^ Rickard, J. (6 чэрвеня 2016) Medium Tank M3/ Grant/ Lee (анг.) Праверана 20 верасьня 2016 г.
- ^ Bocquelet, David (27 лістапада 2014) A22 Infantry Tank Mk. IV, Churchill (анг.) Tanks encyclopedia Праверана 20 верасьня 2016 г.
- ^ Hill, Alexander (7 сьнежня 2008) Did Russia Really Go It Alone? How Lend-Lease Helped the Soviets Defeat the Germans (анг.) HistoryNet Праверана 20 верасьня 2016 г.
- ^ Russia (British Empire war assistance) (анг.) Праверана 20 верасьня 2016 г.
- ^ а б в O. Schreiber Tenth Anniversary of Lend-Lease: How America Gave Aid to Her Allies // The Australian Quarterly. — верасень 1951. — В. 3. — Т. 23. — DOI:10.2307/20633372
- ^ Roosevelt, Franklin D. (11 лістапада 1943) Report to Congress on Reverse Lend-Lease (анг.) Праверана 26 верасьня 2016 г.
- ^ Baker, J. V. T. War Economy. — Wellington: Historical Publications Branch, 1965.
- ^ Чаплыгин, Андрей Значение ленд-лиза для СССР (рас.) Праверана 26 верасьня 2016 г.
- ^ B. Muirhead. Development of Postwar Canadian Trade Policy: The Failure of the Anglo-European Option. — McGill-Queen’s Press — MQUP, 1992. — С. 180.
- ^ Granatstein 1990, pp. 194, 315.
- ^ C.P. Stacey, and Norman Hillmer, ed. Second World War (WWII) (анг.) The Canadian Encyclopedia Праверана 28 верасьня 2016 г.
- ^ Robert B. Bryce. Canada and the Cost of World War II: The International Operations of Canada’s Department of Finance, 1939—1947. — 2005. — № 7.
- ^ Thornton, Philip (29 сьнежня 2006) Britain pays off final instalment of US loan - after 61 years (анг.) Праверана 28 верасьня 2016 г.
- ^ Stacey 1970, pp. 361, 374, 377.
- ^ Stacey 1970, p. 490.
- ^ Kindleberger 1984, p. 415.
- ^ http://www.telegraph.co.uk/history/world-war-two/90562/Treasure-hunters-find-3-billion-in-platinum-on-sunken-WW2-British-ship.html(недаступная спасылка)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Allen, H.C. Britain and the United States. New York: St. Martin’s Press, 1955.
- Allen, R.G.D. «Mutual Aid between the US and the British Empire, 1941—5». Journal of the Royal Statistical Society, Volume 109, No. 3, 1946, pp. 243-277, online in JSTOR
- Black, Conrad. Franklin Delano Roosevelt, Champion of Freedom. New York: Public Affairs, 2003. ISBN 1-58648-184-3.
- Bryce, Robert B. Canada and the Cost of World War II: The International Operations of Canada’s Department of Finance, 1939—1947 (2005) ch 7 on Mutual Aid
- Buchanan, Patrick. Churchill, Hitler and the Unnecessary War. New York: Crown, 2008. ISBN 978-0-307-40515-9.
- Campbell, Thomas M. and George C. Herring, eds. The Diaries of Edward R. Stettinius, Jr., 1943—1946. New York: Franklin Watts, Inc., 1975. ISBN 0-531-05570-1.
- Clarke, Sir Richard. Anglo-American Economic Collaboration in War and Peace, 1942—1949. Oxford University Press, 1982. ISBN 0-19-828439-X.
- Crowley, Leo T. «Lend Lease» in Walter Yust, ed. 10 Eventful Years, 1937—1946 Chicago: Encyclopædia Britannica, 1947, pp. 858-860.
- Dawson, Raymond H. The Decision to Aid Russia, 1941: Foreign Policy and Domestic Politics. Chapel Hill, North Carolina: University of North Carolina Press, 1959.
- Dobson, Alan P. U.S. Wartime Aid to Britain, 1940—1946. London: Croom Helm, 1986. ISBN 0-7099-0893-8.
- Gardner, Richard N. Sterling-Dollar Diplomacy. Oxford: Clarendon Press, 1956.
- Granatstein, J. L. Canada’s War: The Politics of the McKenzie King Government, 1939—1945. Toronto, Ontario, Canada: Firefly Books, 1990. ISBN 0-88619-356-7.
- Hancock, G.W. and M.M. Gowing. British War Economy (1949) pp 224-48 Official British history
- Herring Jr. George C. Aid to Russia, 1941—1946: Strategy, Diplomacy, the Origins of the Cold War. New York: Columbia University Press, 1973. ISBN 0-231-03336-2.
- Kemp, P. Convoy: Drama in Arctic Waters. Minneapolis, Minnesota: Book Sales Inc., 2004, First edition 1993. ISBN 978-0-78581-603-4.
- Kimball, Warren F. The Most Unsordid Act: Lend-Lease, 1939—1941. Baltimore, Maryland: Johns Hopkins University, 1969. ISBN 0-8018-1017-5.
- Kindleberger, Charles P. A Financial History of Western Europe. Oxford, UK: Oxford University Press, 1984. ISBN 0-19-507738-5.
- Langer, William L. and S. Everett Gleason. «Chapters: 8-9.» The Undeclared War, 1940—1941. New York: Harper & Brothers, 1953.
- Louis, William Roger. Imperialism at Bay: The United States and the Decolonization of the British Empire, 1941—1945. Oxford University Press, 1977. ISBN 0-19-821125-2.
- Mackenzie, Hector. «Transatlantic Generosity: Canada’s ‘Billion Dollar Gift’ to the United Kingdom in the Second World War.» International History Review, Volume 24, Issue 2, 2012, pp. 293-314.
- McNeill, William Hardy. America, Britain, and Russia: their co-operation and conflict, 1941—1946 (1953), pp 772-90
- Milward, Alan S. War, Economy and Society. Harmondsworth: Pelican, 1977. ISBN 0-14-022682-6.
- Neiberg, Michael S. Warfare and Society in Europe: 1898 to the Present. London: Psychology Press, 2004. pp. 118-119. ISBN 978-0-415-32719-0.
- Reynolds, David. The Creation of the Anglo-American Alliance 1937—1941: A Study on Competitive Cooperation. London: Europa, 1981. ISBN 0-905118-68-5.
- Romanus, Charles F. and Riley Sunderland. Stilwell’s Mission to China. Washington, D.C.: Office of the Chief of Military History, Dept. of the Army, 1953.
- Sayers, R.S. Financial Policy, 1939-45. London: H.M. Stationery Office, 1956.
- Schama, Simon. A History of Britain, Vol. III. New York: Hyperion, 2002. ISBN 978-0-7868-6899-5.
- Sherwood, Robert E. Roosevelt and Hopkins: An Intimate History. New York: Enigma Books, 2008, First edition 1948 (1949 Pulitzer Prize winner). ISBN 978-1-929631-49-0.
- Stacey, C.P. Arms, Men and Governments: The War Policies of Canada 1939—1945. Ottawa, Canada: The Queen’s Printer for Canada, 1970. ISBN 0-8020-6560-0.
- Stettinius, Edward R. Lend-Lease, Weapon for Victory. New York: The Macmillan Company, 1944. OCLC 394271
- Taylor, A. J. P. Beaverbrook. New York: Simon & Schuster, 1972. ISBN 0-671-21376-8.
- Thorne, Christopher. Allies of a Kind: The United States, Britain and the War Against Japan, 1941—1945. Oxford, UK: Oxford University Press, 1978. ISBN 0-19-520173-6.
- Twenty-first Report to Congress on Lend-Lease Operations, p. 25.
- Weeks, Albert L. Russia’s Life-Saver: Lend-Lease Aid to the U.S.S.R. in World War II. Lanham, Maryland: Lexington Books, 2004. ISBN 978-0-7391-0736-2.
- Weiss, Stuart L. The President’s Man: Leo Crowley and Franklin Roosevelt in Peace and War. Carbondale, Illinois: Southern Illinois University Press, 1996. ISBN 0-8093-1996-9.
- Woods, Randall Bennett. A Changing of the Guard: Anglo-American Relations, 1941—1946. Chapel Hill, North Carolina: University of North Carolina Press, 1990. ISBN 0-8078-1877-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ангельская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
- Lend-Lease Shipments, World War II (Washington: War Department, 1946)
- Lend-Lease to the Soviet Union
- The Voice of Russia on the Allies and Lend-Lease Museum, Moscow
- Official New Zealand war history of Lend-lease, from War Economy
- Official New Zealand war history; termination of Mutual Aid from 21 December 1945, from War Economy
- Allies and Lend-Lease Museum, Moscow
- «Reverse Lend-Lease» a 1944 Flight article reporting a speech by President Roosevelt
- Lend lease routes — map and summary of quantities of LL to USSR